Кампенсацыя шкоды пацярпелым ад рэжыму: Офіс Ціханоўскай прэзентуе праект КанцэпцыіОфіс Святланы Ціх…

Кампенсацыя шкоды пацярпелым ад рэжыму: Офіс Ціханоўскай прэзентуе праект Канцэпцыі

Офіс Святланы Ціханоўскай у супрацоўніцтве з юрыстамі, праваабаронцамі і недзяржаўнымі арганізацыямі распрацаваў праект Канцэпцыі, адпаведна якой будзе кампенсавана шкода асобам, пацярпелым ад рэжыму. Мэта Канцэпцыі – аднаўленне справядлівасці для тых, хто сутыкнуўся з рэпрэсіямі і парушэннямі правоў чалавека падчас праўлення Лукашэнкі з 20 ліпеня 1994 года.

Кампенсацыя шкоды – гэта перш за ўсё аднаўленне ў юрыдычных, грамадзянскіх, палітычных, працоўных і іншых правах тых, хто пацярпеў ад дзеянняў рэжыму.

Дакумент фіксуе асноўныя падыходы да аднаўлення справядлівасці адносна пацярпелых. Таксама прадугледжаны механізм вызвалення тых, хто знаходзіцца ў месцах зняволення, калі на момант транзіта ўлады яны ўсё яшчэ будуць там знаходзіцца. На падставе дакумента ў транзітны перыяд новая дэмакратычна абраная ўлада зможа прыняць неабходныя законы і запусціць працэс рэабілітацыі рэпрэсаваных асобаў.

Азнаёміцца з тэкстам Канцэпцыі можна па спасылцы. Прапановы адносна дакументу прымаюцца праз тэлеграм-бот @AskOffice_Bot, электронную пошту [email protected] і гугл-форму.