25 верасня 1765 г. каля Варшавы нарадзіўся кампазітар, дзяржаўны дзеяч ВКЛ і РП Міхал Клеафас Агінскі*. Аўтар знакамітага паланэзу «Развітанне з Радзімай». Першы музыка, які ствараў паланэзы для слухання, а не для танцаў. У 2014 г. сядзіба Агінскіх у Залессі сталася музейнай прастораю.