“Цяпер Ліцэй БДУ, яшчэ нядаўна флагман беларускай сярэдняй адукацыі, будзе асацыявацца з гісторыяй рэпрэсій і прыгнётам нацыянальнай інтэлектуальнай эліты. І сваёй цяперашняй назвай будзе мімаволі нармалізаваць гэта.
Змушэнне выкладчыкаў да падпісання звароту пра перайменаванне можна лічыць сістэмным гвалтам і парушэннем правоў чалавека.
Так, увесь гэты акт абсурду — рэакцыя рэжыму на пратэсты 2020 года. Бо тысячы выпускнікоў Ліцэя БДУ падтрымалі свабодныя выбары. З яго былі звольненыя не менш як 15 выкладчыкаў.
Так, гэта палітычнае пасланне: напамін улады пра сваю здольнасць кантраляваць і душыць іншадумства.
Але, галоўнае, гэта бясспрэчнае пацвярджэнне адкату назад і яскравае сведчанне акупацыі Беларусі.
Што з гэтым рабіць? Быць пільнымі ў выбары навучальных устаноў і іх кіраўніцтва. Браць усё ў свае рукі. Давяраць адукацыю беларускіх дзяцей цяперашняму рэжыму і яго прыхільнікам нельга“.