Каманда прасторы KROPKA, якая працуе ў Тбілісі для беларускіх актывістаў і актывістак грамадзянскай …

Каманда прасторы KROPKA, якая працуе ў Тбілісі для беларускіх актывістаў і актывістак грамадзянскай супольнасці, хоча ацаніць, якія патрэбы, выклікі і цяжкасці ёсць у тых, хто зараз знаходзіцца ў Грузіі і мае досвед у грамадзянскім актывізме і/або ў арганізацыях грамадзянскай супольнасці (АГС).

Пад арганізацыямі грамадзянскай супольнасці мы маем на ўвазе як зарэгістраваныя, так і незарэгістраваныя арганізацыі (ініцыятывы).

Запоўніце, калі ласка, невялічкую анкету. Гэта даследаванне ананімнае.
Адказы прымаюцца да 13 лістапада.

Вынікі будуць скарыстаны для планавання праграм падтрымкі беларускіх АГС і актывіст_ак Грузіі.

Калі вы захочаце атрымаць доступ да вынікаў, напішыце нам на пошту [email protected].