Беларусы больш не змогуць падаваць скаргі ў ААН аб парушэннях правоў чалавекаАдпаведны закон падпіса…

Беларусы больш не змогуць падаваць скаргі ў ААН аб парушэннях правоў чалавека

Адпаведны закон падпісаў Лукашэнка.

Што гэта значыць?

Улады дэнансавалі факультатыўны пратакол да Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.
У 1966 годзе быў прыняты Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах. Пакт з’яўляецца міжнароднай дамовай, а значыць зʼяўляецца абавязковым для выканання дзяржавамі – бакамі дамовы. Беларусь зʼяўляецца ўдзельніцай Пакта. Гэта значыць, што калі Беларусь у асобе, напрыклад, сілавіка, парушыла вашы правы, то, пасля вычарпання ўсіх сродкаў прававой абароны ўнутры дзяржавы, вы можаце звярнуцца ў Камітэт па правах чалавека па прызнанне парушэння вашага права.

Крыніца: spring96.org