Як за месяц знайсці сваю ідэю і запусціць праект: бясплатная праграма Акселератар ад КропкіВы гарыце…

Як за месяц знайсці сваю ідэю і запусціць праект: бясплатная праграма Акселератар ад Кропкі

Вы гарыце ідэяй, але не ведаеце, з чаго пачаць яе рэалізацыю?
Хочаце рабіць нешта карыснае для беларусаў і беларусак унутры краіны і за яе межамі?

запаўняйце анкету Акселератара!

За 2 месяца ўдзельні_цы Акселератара:

– давядуць сваю ідэю да гатовага праекта;
– даведаюцца, дзе шукаць рэсурсы і фінансаванне;
– распрацуюць план дзейнасьці на бліжэйшы час;
– пашыраць кола сацыяльных сувязяў.

З чаго складаецца Акселератар?

Тры аднадзённыя офлайн-трэнінгі ў Тбілісі (1, 15, 29 красавіка)

Ментарская падтрымка ад дасведчаных грамадскіх актывістаў і актывістак (травень – чэрвень).

Двухдзённы Makethon у Тбілісі (3-4 чэрвеня), лепшыя праекты якога атрымаюць фінансаванне.

Падрабязная праграма Акселератара тут.

Запаўняйце гугл-форму заяўкі да 26 сакавіка ўключна. Удзел бясплатны, але месцы абмежаваны.

Калі вы маеце пытанні альбо не ўпэўненыя, ці падыходзіць ваша ідэя пад праграму, пішыце @kropkawork.

Далучайцеся да Акселератара – будзем разам рабіць добрыя справы на карысць Беларусі.

#робімразам