Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такіяБеларусы ва Украіне запусц…

Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія

Беларусы ва Украіне запусцілі сайт для ўкраінцаў «Твій сусід». Асноўная тэматыка – што ж насамрэч адбываецца ў Беларусі.

«Жывучы ва Украіне ўжо два гады, мы сутыкнуліся з тым, што шматлікія людзі не ведаюць, што ў нас адбывалася ў Беларусі, якія ў нас пратэстныя настроі былі, які ўзровень рэпрэсіяў у Беларусі, чаму ў нас людзі не выходзілі на мітынгі. Людзі проста не ведалі, што ў нас адбываецца», – гаворыць аўтарка ідэі сайта, мастачка Віялета Майшук.

Ейны памочнік Дзмітрый Лукомскі ўдакладняе:

«Вельмі часта задаюць адныя і тыя ж пытанні. То бок, частка насельніцтва ведала, што адбывалася, але ведала павярхоўна. Яны бачылі, сачылі за падзеямі ў Беларусі. Аб пратэстах шмат хто ведаў нейкія простыя рэчы. Там, як беларусы разуваюцца, становячыся на лаўку і пра тое, што былі жорсткія нейкія супрацьстаянні і пра тое, што людзей жорстка збівалі, катавалі. Але ўсё роўна не такая вялікая колькасць людзей пра гэта ведала цалкам. У людзей заставалася ўсё роўна шмат унутраных пытанняў. І з гэтага стала зразумела: ну няма інфармаванасці».

Больш падрабязна ў інтэрв’ю “Радыё Ўнэт” па спасылцы.

#BelarusWithUkraine

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну