Добрыя навiныСуд Гаагі выдаў ордэр на арышт Пуціна.Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю па Беларусі, што г…

Добрыя навiны

Суд Гаагі выдаў ордэр на арышт Пуціна.

Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю па Беларусі, што гаворыць пра тое, што міжнародная супольнасць салідарная з тымі, хто змагаецца за дэмакратыю, правы чалавека і вяршэнства закону.

LTG Cargo прыпыняе кантракты з тэрміналам клайпедскага порта, які часткова належыць “Беларуськалію”, у сувязі з пастаўкамі падсанкцыйнай прадукцыі з Беларусі.

Федэрацыя фехтавання Германіі адмяніла этап Кубка свету з-за рашэння FIE вярнуць на спаборніцтвы спартоўцаў з РБ і РФ.

Дзякуючы салідарнасці беларусаў удалося сабраць €10 379 на набыццё спецтэхнікі для атрада беларускіх добраахвотнікаў “Пагоня”.

Украінскія памежнікі вывесілі на мяжы з Беларуссю нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг.

У Бостанскай ратушы ўпершыню ў гісторыі ўзнімуць нацыянальны флаг Беларусі.

Выстава рэпрэсаваных беларускіх мастакоў 17 сакавiка адкрылася у Варшаве.

Сервісы кампаніі Proton AG, у тым ліку электронная пошта з шыфраваннем Proton Mail і Proton Сalendar перакладзены на беларускую мову.

У Беларусі з’явіўся яшчэ адзін поўны пераклад Бібліі на беларускую мову.

Добрая навіна для аматараў і аматарак літаратуры: перазапусцілася “Літрадыё”.

Выйшаў у свет першы нумар навукова-папулярнага часопісу па-беларуску PAMYŁKA.

Саша Філіпенка — беларускі пісьменнік, чые творы перакладзены на 16 еўрапейскіх моў прадставіў на Міжнародным літаратурным фестывалі LitCologne свой гістарычны раман “Крэмулятар” і сабраў поўную залу.

У рамках кінафестывалю “Берлінале” у гэтым годзе ўпершыню была прадстаўлена Беларуская незалежная кінаакадэмія.

На фінскім фестывалі кароткаметражнага кіно Tampere Film Festival перамогу атрымаў беларускі дакументаліст Руслан Фядотав.

Што яшчэ добрае здарылася? Пішыце.

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot