Запрашаем на онлайн-сустрэчу з Таццянай Новікавай – спецыялісткай па ўстойлівай энергетыцы і праблемах ядзерных тэхналогій.
Падчас рэгістрацыі кожн_ая ўдзельні_ца мае магчымасць пакінуць сваё пытанне для абмеркавання з эксперткай.
Пасля сустрэчы адбудзецца прагляд выпуска Антона Птушкіна, прысвечанага Чарнобылю (18+).
У відэа 2019 г. Птушкін дзеліцца сваімі архіўнымі здымкамі з Чарнобыля і Фукусімы і некаторымі ўнікальнымі кадрамі і фотаздымкамі ўсярэдзіне разбуранага блока. Вы пабачыце Прыпяць і Славуціч з паветра, а таксама паслухаеце размову з Аляксандрам Купным – чалавекам, што шмат разоў быў у «Саркафагу».