У Палку Каліноўскага адкрыта вакансія для аўта-механікаўУ нас ёсць машыны – у цябе рукі з патрэбнага…

У Палку Каліноўскага адкрыта вакансія для аўта-механікаў

У нас ёсць машыны – у цябе рукі з патрэбнага месца.

Ты старэйшы за 18 гадоў і можаш з дзіравага вядра зрабіць «цукерку». Магчыма, нават, ты падымаў амаль з попелу і ставіў на ход тачкі. Цябе не спалохае адарванае выбухам кола ці прабіты асколкам рухавік. Табе падабаецца працаваць над складанымі паломкамі і ты здольны разабрацца з тым, з чым раней не сутыкаўся.

Нам не патрэбны кузаўныя майстры, нам усё роўна на ўмяціны ў дзвярах і кузаве. Нашы машыны павінны ездзіць і выцягваць хлопцаў з гарачых кропак.

Нам не патрэбны супер-майстры. Нам патрэбны кампетэнтныя механікі, якія разумеюць што яны робяць.

Ты будзеш мець заробак ад 1000$, харчаванне і жыллё далёка ад зоны баявых дзеянняў.
Ты будзеш вяртаць на фронт пабітыя тачкі для нашых хлопцаў, збіраць амаль з кучы металалому працуючы механізм.
Ты будзеш працаваць нармальнымі інструментамі, з поўным забеспячэннем запчасткамі і расходнікамі.

Усё проста: ты робіш машыну – хлопцы едуць на ёй знішчаць оркаў.
Галоўная задача – машына павінна быць на хаду і не падвесці нашых байцоў у самы цяжкі момант.

Калі такія задачы па плячы – пішы ў бот @BelarusAndUkraineBot з паметкай – #AUTO