Запрашаем на онлайн-сустрэчу з Таццянай Новікавай – спецыялісткай па ўстойлівай энергетыцы і праблем…

Запрашаем на онлайн-сустрэчу з Таццянай Новікавай – спецыялісткай па ўстойлівай энергетыцы і праблемах ядзерных тэхналогій.

Падчас рэгістрацыі кожн_ая ўдзельні_ца мае магчымасць пакінуць сваё пытанне для абмеркавання з эксперткай.

Пасля сустрэчы адбудзецца прагляд выпуска Антона Птушкіна, прысвечанага Чарнобылю (18+).

У відэа 2019 г. Птушкін дзеліцца сваімі архіўнымі здымкамі з Чарнобыля і Фукусімы і некаторымі ўнікальнымі кадрамі і фотаздымкамі ўсярэдзіне разбуранага блока. Вы пабачыце Прыпяць і Славуціч з паветра, а таксама паслухаеце размову з Аляксандрам Купным – чалавекам, што шмат разоў быў у «Саркафагу».

Мова фільма расейская, з ангельскімі субтытрамі.

Удзел вольны, запіс праз форму.

28 красавіка 19:00–20:30
Месца: Тбілісі, 500м ад пл. Свабоды (адрас дашлем усім зарэгістраваным)

#чарнобыльскітыдзень