Арт-тэрапеўтычная групавая сесія па працы з трывогайНа мінулай сесіі мы знаходзілі апору і ўстойліва…

Арт-тэрапеўтычная групавая сесія па працы з трывогай

На мінулай сесіі мы знаходзілі апору і ўстойлівасць у сабе.

У гэты раз папрацуем з адчуваннем, калі хочацца ўцячы ад трывогі «на ручкі». Суцешым сваю дзіцячую частку асобы. Расчынім сталую частку, якая разбярэцца з усімі праблемамі. Перазбяром сваю самакаштоўнасць, выявім і прысвоім тыя якасці, якія заўсёды з намі і даюць апору.

На сесіі ўдзельні_цы створаць аб’ект, які змогуць насіць пры сабе. Які — пакуль сакрэт

Вядоўца
Дар’я
— арт-тэрапеўтка, педагагіня і культуралагіня. Працуе з чалавекам у некалькіх сферах: эмацыйнай, пазнавальнай і анталагічнай.

Дар’я больш за 3 гады займаецца арт-тэрапіяй: «Гэта максімальна ашчадны і мяккі спосаб звароту да падсвядомага, да пашкоджанняў і трывогі».

Удзел вольны, запіс у тэлеграм @darya42answer.

Калі: 11 лістапада, 16:00-19:00
Месца: Тбілісі, 500м ад плошчы Свабоды (адрас дашлем усім зарэгістраваным)