2 магчымасці для творцаў #кіно Для каго: #рэжысёры і #аператары.1⃣ Інкубатар мікрабюджэтнаг…

2 магчымасці для творцаў #кіно

Для каго:
#рэжысёры і #аператары.

1⃣ Інкубатар мікрабюджэтнага кіно ад Belarusian Filmmaker’s Network

Мэта праекта – стымуляваць развіццё новага беларускага кіно. У межах інкубатара пяць маладых рэжысёраў (з Беларусі і тых, хто знаходзіцца за яе межамі) будуць працаваць над сцэнарыямі сваіх дэбютных поўнаметражных фільмаў, два з якіх будуць адабраны для фінансавання ў мікрабюджэтным фармаце.

Па выніках плануецца паспрыяць выхаду двух поўнаметражных фільма. Агульны бюджэт кожнага – 2400 USD.

Ддл: 10 лістапада.
Падаць заяўку.

2⃣ Акрэдытацыя на Berlinale у #Берлін, #Германія

Як прафесіянал галіны, вы можаце падаць заяўку на раннюю акрэдытацыю фестывалю і/ці рыначны значок. Студэнты могуць запытаць студэнцкую акрэдытацыю праз свой універсітэт.

Ддл: 6 снежня.
Падаць заяўку.

#аўдыёвізуальныя_мастацтвы #грант #публічныя_прасторы