На пытаньне Дзьмітрыя Гурневіча, ці не «прагледзелі» у 1994 Лукашэнку, мой адказ – пра Лукашэнку было сказана ўсё. І найбольш гучна – у верасьні 1993 Васілём Быкавым. У тым ліку і пра імкненьне адрадзіць СССР. А дэпутаты Апазыцыі БНФ у кастрычніку 93-га патрабавалі пазбавіць яго дэпутацкіх паўнамоцтваў – але Шушкевіч нават не паставіў нашу прапанову […]
Month: Чэрвень, 2024
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
27 чэрвеня 1989 г. стварылі Таварыства беларускай мовы для адраджэння культуры
27 чэрвеня 1989 г. стварылі Таварыства беларускай мовы*. Мэта арганізацыі – культурна-асветніцкая дзейнасць у галіне адраджэння беларускай мовы, а праз яе і ўсёй беларускай нацыянальнай культуры**. *Адно з найстарэйшых няўрадавых аб’яднанняў у Беларусі.**8 лістапада 2021 г. Вярхоўны суд Беларусі пастанавіў ліквідаваць ТБМ. Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch
Сустрэча з Аляксеем Ластоўскім пра надзейныя крыніцы для артыкулаў у Вікіпедыі 27 чэрвеня
Робім Вікіпедыю найлепшай крыніцай ведаў разам з экспертам Аляксеем Ластоўскім, сацыёлагам і гісторыкам, знаўцам мастацтва, вандроўнікам, які пастанавіў адведаць увесь спіс культурнай спадчыны UNESCO і паспяхова набліжаецца да мэты, аўтарам шматлікіх артыкулаў у Вікіпедыі Якія крыніцы надзейныя для будучага артыкула і якія – не?На якія крыніцы варта спасылацца пры напісанні артыкула ў беларускай Вікіпедыі і […]
КДБ Беларусі прызнаў клуб «Lićviny» і шэраг ініцыятыў экстрэмісцкімі фармаваннямі
КДБ Беларусі прызнаў шэраг ініцыятыў і праектаў «экстрэмісцкімі фармаваннямі», уключаючы клуб «Lićviny». Гэта рашэнне было прынята 18 чэрвеня. Раней сацыяльныя сеткі клуба ўжо былі прызнаны экстрэмісцкімі, а цяпер экстрэмісцкім фармаваннем абвешчаны сам клуб. Нагадваем пра меры лічбавай і асабістай бяспекі. Skaityti lietuviškai ČIA Дапамагчы клубу Зваротная сувязь: @Licvinybot Нашыя сацыяльныя сеткі:•Інстаграм•Фэйсбук•Тэлеграм LT https://www.licviny.lt
Прагледзьце фільм «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» 27 чэрвеня ў прасторы «Робім разам»
Запрашаем на прагляд фільму “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”!Вас чакае захапляльная гістарычная драма, якая расказвае пра неверагодныя падзеі, якія адбыліся ў Гародне.Акуніцеся ў дзіўную гісторыю XVI стагодьдзя, напісаную Уладзімірам Караткевічам. Адрас: pl.Konstytucji 6 27 чэрвеня Чацьвер: 19:00 Сувязь:@robimrazamadmin Тэлефон: +48 573 202 950 Чакаем у Беларускай прасторы«Робім разам» / @byrobimrazam
Дыпляматычная дзейнасць Беларускай Народнай Рэспублікі: інтэрв’ю з Юрыем Грыбоўскім
Як працавалі дыпляматы Беларускай Народнай Рэспублікі Чаму некаторыя гісторыкі называюць самай пасьпяховай сфэрай дзейнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі дыпляматычную? Як працавалі дыпляматычныя прадстаўніцтвы БНР? Дзе і да якога часу дзейнічалі і прымаліся яе пашпарты? Пра гэта і пра іншае мы гаворым зь беларуска-польскім гісторыкам, прафэсарам Варшаўскага ўнівэрсытэту Юрыем Грыбоўскім.https://youtu.be/gRG88ZL3rD0
Команда BELPOL провела рабочую встречу с представителями Координационного Совета по стратегии действий
Встреча BELPOL с представителями КСКоманда BELPOL провела рабочую встречу с представителями Координационного Совета третьего созыва — делегатами от избирательного блока «Воля». В ходе переговоров согласованы позиции по тактике и стратегии деятельности беларуских демократических сил по противодействию режиму лукашенко. Также обсуждены возможные направления, по которым BELPOL мог бы оказывать поддержку Координационному Совету. В частности, оговорены перспективы […]
Запрашаем на заняткі «Самапазнаньне ў эміграцыі» ад псыхоляга Кацярыны Салавей у Варшаве
Запрашаем на заняткі па аўтарскай праграме “Самапазнаньне ў эміграцыі” ад псыхоляга на вазочку! Адкрыты набор на першы занятак, дакладны дзень і час абярэм з групай. Што вас чакае? Першая частка (1,5 гадзіны):З дапамогай мэтафарычных асацыятыўных карт будзем дасьледаваць свой эмацыйны стан на розных стадыях эміграцыі.Перапынак 20 хвілін Другая частка (1,5 гадзіны): Пазнаёмімся з ізраільскай шматмернай […]
Лекцыя пра Тамвыдат у доме-музеі сям’і Венцлава ў Вільні 28 чэрвеня
Дарагія сябры!З задавальненнем запрашаем вас 28 чэрвеня а 18:30 у Дом-музей сям’і Венцлава/Venclovų namai-muziejus, прысвечаны літоўскаму пісьменніку Антанасу Венцлаве і яго сыну, паэту Томасу Венцлаве, на вуліцы Pamėkalnio 34 ў Вільні.Лекцыя будзе прысвечаная Тамвыдату – з’яве ў літаратуры, філасофіі і палітыцы часоў СССР, калі творы, забароненыя да друку ўнутры краіны, выдаваліся за мяжой – “там” […]
Партыя “Народная Грамада” асуджае катаванні ў Беларусі і патрабуе іх спынення
Паліна Шарэнда-Панасюк Паліну катуюць ужо 1270 дзён! Заява Партыі “Народная Грамада” ў Міжнародны дзень барацьбы з катаваннямі 26 чэрвеня 2024 года У гэты дзень мы, Партыя “Народная Грамада”, з горыччу канстатуем: катаванні ў Беларусі сталі сістэмай. Тысячы людзей, зняволеных па палітычных матывах, падвяргаюцца жорсткаму абыходжанню, прыніжэнням і пазбаўленню элементарных правоў. Іх мужнасць не зламаць, але […]