Дарагія сябры! З задавальненнем запрашаем вас 28 чэрвеня а 18:30 у Дом-музей сям’і Венцлава/Venclovų namai-muziejus, прысвечаны літоўскаму пісьменніку Антанасу Венцлаве і яго сыну, паэту Томасу Венцлаве, на вуліцы Pamėkalnio 34 ў Вільні. Лекцыя будзе прысвечаная Тамвыдату – з’яве ў літаратуры, філасофіі і палітыцы часоў СССР, калі творы, забароненыя да друку ўнутры краіны, выдаваліся за мяжой – “там” – і нелегальна ўвозіліся ў Савецкі Саюз. Лекцыя адбудзецца на рускай мове.