Month: студзень, 2023

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

CreateCulture Group запрашае беларусаў на майстэрню суполак СУП у Вільні ў лютым і сакавіку

Беларусы Замежжа

Адукацыйная праграма для беларусак і беларусаў CreateCulture Group запрашае беларускіх актывіста_к, лідэра_к суполак і прадстаўні_ц творчага класа прыняць удзел у майстэрні суполак “СУП”, якая адбудзецца ў Вільні 17-19 лютага і 17-19 сакавіка.⠀⠀СУП падыходзіць як тым, хто ўжо стварыў суполку і хоча яе развіваць, так і тым, хто марыць аб стварэнні сваёй групы аднадумцаў і хоча […]

Netflix расказаў, як дадаць беларускія субтытры да фільмаў і сэрыялаў праз форму на сайце

Вольны Захад інфа

У Netflix расказалі, што трэба зрабіць, каб дадаць беларускія субтытры да фільмаў і сэрыялаў Карыстальнікі могуць прапанаваць фільмы ці сэрыялы вытворчасьці Netflix, якія варта перакласьці на беларускую мову, праз адмысловую форму на старонцы сэрвісу. Падрабязьней: https://rferl.link/WjvX

Pavillon K тэатральная рэзідэнцыя ў Даніі для рэжысёраў, актораў і драматургаў з 3 красавіка

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Pavillon K – тэатральная #рэзідэнцыя, #Данія Для каго: #рэжысёры, #акторы і #драматургі.Калі: 3 красавіка – 30 чэрвеня. Цэнтр выканальніцкіх мастацтваў, які знаходзіцца ў 100 км ад Капенгагена, запрашае каманды, што працуюць з візуальным і/або фізічным тэатрам, перформансам ці танцам. Па заканчэнні рэзідэнцыі трэба публічна прадэманстраваць вынікі працы альбо правесці прэзентацыю праекта ці тэматычны семінар. Рэзідэнцыя […]

Ад імя беларускага народа віншуем прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага з Днём нараджэння

Беларусы Замежжа

Ад імя беларускага народа сардэчна віншуем прэзідэнта Украіны @V_Zelenskiy_official з Днём нараджэння! Сваёй адвагай, прафесіяналізмам і адданасцю краіне Уладзімір Зяленскі ўпісвае сябе ў гісторыю Украіны, як Кастусь Каліноўскі – у гісторыю Беларусі. Народныя Амбасады | Ананімны зварот

Боец Палка Каліноўскага описал ощущения от артиллерийского обстрела во время тренировок

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

“Боец чувствует, что такое артиллерийский обстрел на себе, когда окоп, траншея сжимается” Трэніроўкі рэкрутаў Палка Каліноўскага працягваюцца!Глядзець на YouTube Жыве Беларусь і Слава Украіне!

Эка-таксоўка ў Грузіі: дзякуй наведвальнікам за экалагічны падыход і новыя правілы сартавання паперы

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Эка-таксоўка сёння прыязджала не дарэмна! Дзякуй нашым наведвальні_цам за іх экалагічны падыход да жыцця ў Грузіі. Дарэчы, у праекта parki ar minda крыху змяніліся правілы сартавання паперы. Азнаёмцеся, калі ласка, з іх новымі парадамі.

У Варшаве плануецца адкрыццё каворкінгу «Арцель» для беларускіх рамеснікаў і творцаў

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

У Варшаве можа з’явіцца «Арцель» – #каворкінг для беларускіх рамесніц/_каў. Яго неабходны фармат можна абмеркаваць! Каворкінг будзе дарэчны, калі:– ваша прызначэнне – ствараць прыгожыя і патрэбныя рэчы,– у вас шмат ідэй, але нешта перашкаджае іх рэалізацыі,– вам не хапае тэхнічных сродкаў ці прасторы для рэалізацыі,– вам не хапае натхнення і падтрымкі,– вам хацелася б паспрабаваць […]