У новы год — з новай серыяй урбаністычных дайджэстаў!
Тыя, хто з намі не першы год, памятаюць, як раней каманда Менскай урбаністычнай платформы рабіла падборкі навінаў, дзе мы разважалі наконт галоўных гарадскіх інфанагод у Беларусі.
Зараз мы ўсцешаныя абвесціць, што вяртаемся да гэтага ўпадабанага фармату!
Што вас чакае ў першым дайджэсце? Высновы і галоўныя ўрбаністычныя падзеі 2022 года, а менавіта:
— Змены заканадаўства і грамадскія абмеркаванні. — Камунікацыя гараджанаў_ак з дзяржаўнымі органамі праз інфармацыйна-камунікацыйныя сэрвісы. — Новая забудова ў Менску і беларускіх рэгіёнах.