Гарадзкі транспарт. Скажыце ў маршрутцы гучна: „Спыніце на наступным прыпынку, калі ласка!“ Сярод Вашых суседзяў нямала тых, хто хацеў бы публічна загаварыць па-беларуску, але не адважваецца: кожны ж думае, што ён адзін такі „дзівак“. Папраўдзе ж нас шмат і мы не дзівакі, а нармальныя людзі. #размоўнік
Month: жнівень, 2022
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Цэнтр новых ідэй пачынае набор у Школу маладых рэфарматараў 2022
Школа маладых рэфарматараў 2022 Цэнтр новых ідэй пачынае набор у Школу маладых рэфарматараў 2022, якая пройдзе з 18 жніўня па 10 верасня. Гэта месяц анлайн-навучання з найлепшымі беларускімі экспертамі і эксперткамі, якія падзеляцца тэарэтычнымі і практычнымі ведамі, патрэбнымі для таго, каб рабіць краіну лепшай. Цэнтр новых ідэй шукае амбітных маладых лідарак і лідараў ад 18 […]
Фонд Camargo прапануе 10-тыднёвыя рэзідэнцыі ў Францыі
Фонд Camargo прапануе рэзідэнцыі на 10 тыдняў 2023-2024, #ФранцыяЗ 1971 года Фонд Камарга прызначыў рэзідэнцыі амаль 1500 асобам у рамках сваёй місіі па падтрымцы наватарскіх даследаванняў, эксперыментаў і міждысцыплінарных падыходаў у галіне мастацтва і гуманітарных навук. Кожны год экспертная група навукоўцаў і мастацтвазнаўцаў выбірае 14 чалавек/каманд. Вітаюцца навукоўцы і #мастакі/#творцы з усіх краін і нацыянальнасцей, […]
«Экадом» запрашае на прагляд фільма «На наступны дзень» пра ядзерную вайну
«Экадом» запрашае на кінапрагляд, прымеркаваны да Сусветнага дня барацьбы за забарону ядзернай зброі. Фільм «На наступны дзень» распавядае пра лёсы людзей і цывілізацыі да і пасля фатальных хвілін ядзернай вайны. На канале National Geographic карціну апісалі як адну са значных падзей 80-х гадоў. Тагачасны прэзідэнт ЗША Рональд Рэйган, паглядзеўшы фільм, напісаў у сваім дзённіку, што […]
Васямнаццаць палітзняволеных адзначаюць Дзень народзінаў на гэтым тыдні
На гэтым тыдні свой Дзень Народзінаў адзначаюць васямнаццаць палітзняволеных: Дзмітрый Дзямешка Арцём Латышаў Галіна Дзербыш Андрэй Качэгараў Арцём Мядзведскі Аляксандр Троцкі Эміль Гусэйнаў Аляксандр Пушкін Ігар Лаптановіч Мікалай Белазёраў Яўген Галіч Уладзімір Кацюбка Ірына Прыгава Канстанцін Сінкевіч Уладзіслаў Цімашчук Яўген Харашкевіч Алена Ягорычава Генадзь Казючыц Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных – адправіць паштоўку. Гэта можна […]
Развагі пра патрыятызм, межы краін і салідарнасць з чалавечым родам
Патрыятызм – свядомая любоў, прыхільнасць да Радзімы, адданасць ёй і гатоўнасць да ахвяр дзеля яе, любоў да свайго народа, яго традыцый. Раней патрыятызм лічыўся адназначна станоўчай з’явай. На самай справе, любіць сваю краіну, людзей, якія вам дарагія – вельмі нядрэнна. Але зараз сродкі сувязі і транспарт паступова сціраюць межы паміж краінамі. І дарагія беларусу людзі […]
Кулямёт М2 Браўнінг: надзейны працаўнік у руках каліноўцаў
#наша_зброяКУЛЯМЁТ М2 (БРАЎНІНГ) Гэты амерыканскі буйнакаліберны кулямёт сістэмы Джона Браўнінга Каліноўцы называюць надзейным працаўніком. Трохі гісторыі: кулямёт M2 быў распрацаваны амерыканскай кампаніяй Browning у 1933 годзе і выдатна зарэкамендаваў сябе на франтах Другой сусветнай вайны, Карэйскай і В’етнамскай войнаў, у Іраку, Афганістане і ў іншых узброеных канфліктах. Тэхнічныя характарыстыкі М2: калібр: 12,7; маса: 38,22 кг […]
Беларускі моўны этыкет: як віншаваць з днём нараджэньня
Беларускі моўны этыкет: як віншаваць з днём нараджэньня Сучаснаму расейскамоўнаму беларусу лягчэй вяртацца да беларускае мовы дзеля сьвяточнае нагоды (потым, можа быць, ён загаворыць і ў будзень). Добрая нагода — дзень нараджэньня. Як па-беларуску „Happy Birthday to You“? „Дзень нараджэньня“ ці „дзень народзінаў“? Што пажадаць? Адказы ў артыкуле: https://d2r0s1pmhg5xrd.cloudfront.net/a/z-dniom-narodzinau/31967478.html З ВПН або з-за мяжы
З Друі ў Росіцу вырушыла пілігрымка да Росіцкіх Мучанікаў
ВЫРУШЫЛА ПІЛІГРЫМКА З ДРУІ Ў РОСІЦУАсаблівае благаслаўленне для пілігрымаў даслаў з Рыму Генеральны настаяцель марыянаў. = 3 жніўня 2022 г., пасля ранішняй св . Імшы ў касцёле ў Друі (Браслаўскі ряён), у дарогу да Росіцы (Верхнядзвінскі раён) выйшлі 90 пілігрымаў. Яны ідуць на свята ўшанавання Росіцкіх Мучанікаў Благаслаўлёных Антонія і Юрыя (5-6 жніўня 2022 г.) […]
Pracownia Duży Pokój у Варшаве запрашае беларускіх і ўкраінскіх фатографаў
Культурная прастора Pracownia Duży Pokój, #Варшава, запрашае да супрацы беларускіх і ўкраінскіх фатографаў/-кМаладыя #фатографы (на старце кар’еры) могуць прадэманстраваць свае працы на вечаровых паказах і дыскусійных панэлях, а таксама можна ўзяць удзел у фестывалі Zine. У жніўні ў Duży Pokój Studio будзе ладзіць вечары “БЕЛАРУСЬ”, а ў верасні – “УКРАІНА”. Тэмы прац: падзеі ў Беларусі […]