Пнд. сак 31st, 2025
*

«Экадом» запрашае на кінапрагляд, прымеркаваны да Сусветнага дня барацьбы за забарону ядзернай зброі.

Фільм «На наступны дзень» распавядае пра лёсы людзей і цывілізацыі да і пасля фатальных хвілін ядзернай вайны.

На канале National Geographic карціну апісалі як адну са значных падзей 80-х гадоў. Тагачасны прэзідэнт ЗША Рональд Рэйган, паглядзеўшы фільм, напісаў у сваім дзённіку, што фільм змяніў яго меркаванне аб палітыцы «ядзернай вайны».

Сёння, калі ў сувязі з вайной ва Украіне пагрозы прымянення ядзернай зброі сталі гучаць часцей, экалагічная арганізацыя Беларусі «Экадом» задаецца пытаннем: ці разумеем мы, што такое ядзерная зброя?

Прыходзьце на прагляд культавай стужкі, каб падзяліцца сваім меркаваннем.

Субота 6 жніўня 15:00
Месца сустрэчы: 500 м ад плошчы Свабода (адрас дашлем усім зарэгістраваным)

Удзел вольны, але колькасць месцаў абмежавана.
Рэгістрацыя праз гугл-форму
Кантакт: @ecohometeam