Month: жнівень, 2022

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Словы і выразы, якія з’явіліся або змянілі значэнне пасля 2020 года

Вольны Захад інфа

2020 год зьмяніў мову беларусаў. Успомнім словы і выразы, якія зьявіліся або памянялі значэньне падчас рэвалюцыі — ад „неймаверных“ да „алівак“, ад „бурыць муры“ да „прадольнага са шмонам“. https://d2r0s1pmhg5xrd.cloudfront.net/a/slounik-revalucyi/31995983.html З VPN або з-за мяжы

Андрэй Шляпаў пасля шасці месяцаў у СІЗА: не спыню барацьбу за свабоду Беларусі

M4

«У мяне цяпер няма ніякага маральнага права спыняць барацьбу за свабоду нашай краіны». Дваровы актывіст пасля шасці месяцаў у СІЗА 29-гадовы Андрэй Шляпаў, які прайшоў праз збіванне ў КДБ, шэсць месяцаў за кратамі і суд за ўдзел у пратэстах, не губляе аптымізму. «Я рабіў тое, што лічыў патрэбным і правільным. Выступаў за справядлівасць, праўду і […]

Полк Каліноўскага змагаецца ва Украіне «за нашу і вашу свабоду»

Полк імя Кастуся Каліноўскага #Вайна #Войска

#віншаванне “За нашу і вашу свабоду!” Паўгады таму, 24 лютага, расейская арда рвалася да Кіева, выхваляючыся, што праз тры дні ў сталіцы Украіны адбудзецца парад пераможцаў. Рускія танкі сёння на Майдане: спаленыя, раздзяўбаныя ўшчэнт. Гэта менавіта той парад, якога варта “другое войска свету”. Адбыўся ён дзякуючы таксама і нашым хлопцам – беларускім добраахвотнікам Палка імя […]

«Агульная дыктоўка» дапаможа сабраць грошы на новы экспанат для Лідскага замка

Вольны Захад інфа

У верасні можна ўзяць удзел у «Агульнай дыктоўцы» і дапамагчы Лідскаму замку У суботу, 3 верасня, пройдзе адкрытая дыктоўка па беларускай мове «Агульная дыктоўка». За кожнага ўдзельніка арганізатар мерапрыемства — ААТ «Лідскае піва» — пералічыць грошы на набыццё новага экспаната для Лідскага замка. Для ўдзелу няма ніякіх абмежаванняў ні па ўзросту, ні па ўзроўню валодання […]

«Агульная дыктоўка» дапаможа сабраць сродкі на экспанат для Лідскага замка

Беларусы Замежжа

Праверце веданне беларускай мовы i зрабіце ўнёсак у гісторыю Беларусі! Наша мова — вялікі скарб, каб захаваць яе, мы павінны думаць, размаўляць і пісаць па-беларуску. На працягу некалькіх гадоў праект «Агульная дыктоўка» дапамагае выказваць любоў да роднай мовы. Сёлета ў беларусаў з’явіцца гістарычная магчымасць не толькі падтрымаць наша культурнае багацце, але і памножыць яго. За кожнага ўдзельніка дыктоўкі арганізатар праекта ААТ […]

24 жніўня 1991 года: сесія Вярхоўнага Савету і збор дзясяткаў тысяч грамадзян перад Домам Ураду

M4

Дата ў гiсторыi 24 жніўня 1991 года. На плошчы перад Домам Ураду збіраюцца дзясяткі тысяч грамадзян. У 9.30 пачынаецца нечарговая сесія Вярхоўнага Савету. Галіна Сямдзянава на просьбу Зянона Пазняка ўносiць перад пачаткам сесіі ў прэзідыум Авальнай залы Вярхоўнага Савета беларускі нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг. Зянон Пазняк уздымае пытанне аб адказнасці старшыні ВС М. Дземянцея і членаў […]

Слоўнічак пра рыбы: як па-беларуску назваць шчупака, акуня, вугра і мянтуза

Вольны Захад інфа

Слоўнічак. Рыбы. Мянтуз пад карчом — пра каго гэта? Хорошего клёва! — Рыбна табе! (і адказ: — Хоць ня рыбна, але юшна!) щука — шчупáкпескарь — пячкýр (мн. печкуры́)плотва — плоткаокунь — акýнь (мн. акунí)угорь — вугóр (мн. вугры́)налим — мянтýз (мн. ментузы́); мянёкфорель — стронгаклевать — брацца

Кропка запрашае ў Сад Ружаў на Пляцоўку сацыяльнай актыўнасці

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Хочаце пазнаёміцца з камандай Кропкі ў нефармальных абставінах? 27 жніўня з 13:00 да 16:00 Кропка ўдзельнічае ў Пляцоўцы сацыяльнай актыўнасці! І мы запрашаем усіх завітаць у Сад Ружаў побач з м. Марджанішвілі, каб пазнаёміцца з намі бліжэй. Наша каманда рыхтуе файныя актыўнасці для вас: Скрыня Рэчаў Вы можаце прынесці рэчы, якімі вы больш не карыстаецеся […]