Хочаце пазнаёміцца з камандай Кропкі ў нефармальных абставінах?
27 жніўня з 13:00 да 16:00 Кропка ўдзельнічае ў Пляцоўцы сацыяльнай актыўнасці! І мы запрашаем усіх завітаць у Сад Ружаў побач з м. Марджанішвілі, каб пазнаёміцца з намі бліжэй.
Наша каманда рыхтуе файныя актыўнасці для вас:
Скрыня Рэчаў Вы можаце прынесці рэчы, якімі вы больш не карыстаецеся і зрабіць абмен: аддаць непатрэбнае і ўзяць тое, у чым маеце патрэбу.
Што прыносіць? – адзенне (жаночае, мужчынскае, дзіцячае) і абутак; – аксэсуары і ўпрыгожванні; – цацкі, кнігі, гульні; – посуд, прадметы быта.
Важна: усе рэчы павінны быць у добрым стане, каб іх можна было насіць і выкарыстоўваць.
Квіз па скразных каштоўнасцях Кропкі Тыя, хто паўдзельнічае ў Квізе, атрымае ад нас прыемны падарунак.
Фотазона Тут можна будзе зрабіць крэатыўны здымак з сябрамі на памяць.
Акрамя нас ў Пляцоўцы сацыяльнай актыўнасці будуць удзельнічаць іншыя беларускія ініцыятывы і арганізацыі, якія таксама рыхтуюць цікавосткі для дарослых і дзяцей. Будуць танцы, музыка, ежа, напоі ды прыемная атмасфера.
27 жніўня запрашаем на Пляцоўку сацыяльнай актыўнасці у Тбілісі – месца, дзе збяруцца беларускія грамадскія ініцыятывы, якія зараз знаходзяцца ў Грузіі.
Жывеш у Тбілісі і хочаш рабіць нешта для Беларусі? Шукаеш аднадумцаў? Не ведаеш, з чаго пачаць? Чакаем…