Инструкция для тех, кто печатает самиздат. Обязательна к прочтению С целью уберечь от простых ошибок каждого, кто решил взяться за это непростое, но крайне важное в наши дни дело, собрали список основных мер безопасности при печати газет и листовок Печатайте в безопасном месте.Наименее рискованно печатать газеты на собственном принтере. Идеально, если есть возможность поставить его […]
Month: красавік, 2022
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
13 красавіка адзначаецца Дзень памяці ахвяр Катынскага злачынства
Дата ў гiсторыi 13 красавіка адзначаецца Дзень Памяці Ахвяр Катынскага Злачынства. Злачынства, у якім НКУС (НКВД) былі расстраляныя 22 тыс. грамадзян тагачаснай польскай дзяржавы, сярод якіх многія былі прадстаўнікамі эліт (інтэлектуалісты, афіцэры і іншыя). Многімі ахвярамі гэтага злачынства сталі беларусы ды ўраджэнцы Беларусі. Саветы прызналіся да злачынства толькі ў 1990 годзе.
Беларускі запісалі танец пад песню «Ой у лузі червона калина» на знак салідарнасці з Украінай
Беларускі запісалі танец пад песню «Ой у лузі червона калина» на знак салідарнасці з народам Украіны. @Hajun_BY
Як пераключыць Telegram на беларускую мову
Як пераключыць свой тэлеграм на беларускую мову?Усяго каля 12% чытачоў нашага канала карыстаюцца беларускамоўным інтэрфейсам месенджара. Магчыма, хтосьці не ведае, што памяняць мову вельмі проста: як на камп’ютары, так і на смартфоне. Проста заходзьце ў наладкі, а там трэба выбраць укладку «Мова» і выбраць у спісе беларускую. Усё! Альбо ёсць яшчэ прасцейшы варыянт — перайсці […]
Андрэй Хадановіч завёў YouTube-канал пра беларускую літаратуру
Беларускі паэт Андрэй Хадановіч завёў youtube-канал, дзе разважае пра сучасную і клясычную беларускую літаратуру. Далучайцеся!
13 красавіка 1940 года 24 тысячы чалавек дэпартавалі ў Сібір і Казахстан
13 красавіка 1940 адбыўся другі этап дэпартацыі з Заходняй Беларусі асобаў, абвінавачаных у адданасьці польскаму ўраду і падрыхтоўцы ваенных дзеяньняў супраць СССР — 24 тысячы чалавек прымусова выпраўлена ў Сыбір і Казахстан.
Новае слова: спагада як спачуваньне, падтрымка і літасьць
СПАГÁДА (spahada) 1. Спачуваньне каму-н. у сувязі з чым-н. Але Стэпа была адна: ні помачы, ні спагады чакаць ёй не было адкуль… (Гартны). 2. Добразычлівыя адносіны да каго-, чаго-н.; маральная падтрымка. Сьвет жорсткі, ніхто не разумее здольнага хлопца, нават свае людзі. Мае спагаду адно дзед. (Лужанін). 3. Літасьць да каго-н. з чыйго-н. боку. Я ведаю, […]
В войне за Украину погиб ещё один беларус с позывным «Ганс», воюющий с 2015 года
В войне за Украину погиб ещё один беларус с позывным «Ганс». Он воевал за Украину с 2015 года. Герои не умирают!
Палітвязня Яўгена Афнагеля пераводзяць на два гады ў «крытую» турму
Палітвязня Яўгена Афнагеля пераводзяць на два гады ў «крытую» турму У судзе г. Наваполацка 12 красавіка суддзя Ірына Жарова пастанавіла перавесці палітзняволенага актывіста «Еўрапейскай Беларусі» Яўгена Афнагеля на турэмны рэжым на 2 гады. Суд праходзіў па відэасувязі з калоніі. Хутка Яўгена мусяць перавесці ў «крытую» турму. У раскладзе Вярхоўнага суда было пазначана, што суд збіраецца […]
Беларускія казкі і падкасты дапамагаюць дзецям развіваць мову
Моўныя камунікацыі закладаюцца ў дзяцінстве. І таму вельмі важна размаўляць з дзецьмі. І вельмі важную долю ў гэтай вярбальнай камунікацыі займаюць казкі. Казкі вучаць, выхоўваюць, фармуюць асобу, разьвіваюць фантазію. Калі мы хочам выхаваць нашых дзяцей беларусамі, то і казкі павінны быць беларускімі ды па-беларуску. І тут дапамагаюць падкасты. Алесь Калбаска, прафэсар ЕДУ прыдумляе байкі для […]