СПАГÁДА (spahada)1. Спачуваньне каму-н. у сувязі з чым-н.Але Стэпа была адна: ні помачы, ні спагады …

СПАГÁДА (spahada)

1. Спачуваньне каму-н. у сувязі з чым-н.

Але Стэпа была адна: ні помачы, ні спагады чакаць ёй не было адкуль… (Гартны).

2. Добразычлівыя адносіны да каго-, чаго-н.; маральная падтрымка.

Сьвет жорсткі, ніхто не разумее здольнага хлопца, нават свае людзі. Мае спагаду адно дзед. (Лужанін).

3. Літасьць да каго-н. з чыйго-н. боку.

Я ведаю, спагады ён ворагу не дасьць. (Глебка).
#новыясловы