Як пераключыць свой тэлеграм на беларускую мову?
Усяго каля 12% чытачоў нашага канала карыстаюцца беларускамоўным інтэрфейсам месенджара. Магчыма, хтосьці не ведае, што памяняць мову вельмі проста: як на камп’ютары, так і на смартфоне.
Проста заходзьце ў наладкі, а там трэба выбраць укладку «Мова» і выбраць у спісе беларускую. Усё! Альбо ёсць яшчэ прасцейшы варыянт — перайсці па гэтай спасылцы:
t.me/setlanguage/beМожаце пераслаць гэты тэкст сваім сябрам і блізкім.