Сябры, сёння дзень народзінаў Наталлі Арсенневай. Усе ведаюць яе верш “Магутны Божа”, але спадчына паэткі – гэта таксама мноства цудоўных замалёвак прыроды. Таму – трымайце верш пра восень (і не толькі пра восень).
Восень
Хай жаўцее, сьціхае сад з кожнай гадзінай,
Сонца ласкі гарачыя ўсюды ня сее,
Хай гарыць, як заход, лісьць дрыжачай асіны,
Хай апошнія кветкі у садзе бялеюць, —
Будзем чакаці вясны!
Хай паўзуць паласою калматыя хмары,
Хай цямнее рака, хай жыцьцё замірае, —
Не агорнуць нас восені горкія мары,
Кожны з нас яшчэ сьветлае шчасьце пазнае, —
Будзем чакаці вясны!
Хай ў душы сны, надзеі на долю канаюць, —
Ўсё мінецца, бы ў летні дзянёк навальніца:
Прыйдзе час — сонца сіняй вышою зазьзяе,
Закрасуець зялёнаю руньню зямліца…
Будзем чакаці вясны!
1921 г.
Жыве Беларусь!