Вызваліць і зменшыць тэрмін. Па выніках апеляцыі палітзняволеным сужэнцам змянілі прысуд
Вярхоўны суд 22 лістапада разгледзеў апеляцыйныя скаргі на вырак Віцебскага абласнога суда палітзняволеных сужэнцаў Таццяну Пыцько і Вячаслава Лазарава, якіх асудзілі да 3 і 5,5 гадоў зняволення адпаведна.
У выніку суддзя Юрый Руткоўскі пастанавіў прызначыць палітзняволенай тыя ж 3 гады пазбаўлення волі , але з адтэрміноўкай выканання пакарання на тры гады. Сёння Таццяну мусяць вызваліць з віцебскага СІЗА, дзе яна правяла амаль паўгода. Вячаславу зменшылі тэрмін на паўгады, паведамляе “БАЖ”.
Чытаць падрабязнасці https://spring96.org/be/news/113401