Хочаце дапамагаць Беларусі з-за мяжы, але не ведаеце, як рабіць гэта бяспечна? Маеце цікавасць да экалагічнай тэмы і хочаце бачыць Беларусь больш зялёнай?
27 лістапада ў «Кропку» завітае Паліна Бурко — менеджарка ініцыятывы «Зялёны тэлефон». Паліна раскажа: што такое экапраблемы; ад якіх экапраблем найчасцей пакутуюць беларусы і беларускі; чым займаецца інфалінія па вырашэнні экапраблемаў «Зялёны тэлефон»; і што нам можна разам рабіць на карысць Беларусі і наваколля.
Удзел вольны, па рэгістрацыі. Калі: 27 лістапада (панядзелак), 19:00-21:00 Месца: Тбілісі, 500м ад плошчы Свабоды (адрас дашлем усім зарэгістраваным)