СМІ: Ваеннага лекара з Нямеччыны асудзілі ў Беларусі да смяротнага пакарання
У Мінскім абласным судзе 24 чэрвеня быў вынесены прысуд 30-гадоваму грамадзяніну Нямеччыны РыкоКрыегеру (Rico Krieger). Паводле яго старонцы на linkedin мужчына быў ваенным лекар Чырвонага крыжа.
У Беларусі яго абвінавачвалі адразу па шасці цяжкіх артыкулах Крымінальнага кодэкса, сярод якіх «наёмніцтва» (арт. 133) і «акт тэрарызму» (ч. 3 арт. 289).
Паводле інфармацыі тэлеграм-канала @motolkohelp, па выніках суда яму прызначана найвышэйшая мера — смяротнае пакаранне шляхам расстрэлу. Праваабаронцы пакуль не маюць падцверджання гэтай інфармацыі, лёс грамадзяніна Нямеччыны высвятляецца.
Вядома, што Рыко раней працаваў афіцэрам па спецыяльнай бяспецы амерыканскага МЗС у Берліне. Пасля гэтай пасады ён перайшоў у сферу аховы здароўя, працаваў медбратам.