БЯЛІЗНА Вывучаем матчыну мову разам КДБ-шнікі любяць капацца ў бруднай бялізне грамадзян. Гэта часам нават не праца, а стан душы. Навошта ім гэта? Калі яны знаходзяць слабіну ў чалавека, якім цікавяцца, то выкарыстоўваюць яе, брудную бялізну, якая, я мяркую ёсьць у кожнага, для шантажу, маніпуляцыі, схілення да супрацоўніцтва з імі наўзамен на нераспаўсюджванне здабытай імі […]
Клачко Аляксандр Кусь
Асабістыя думкі, меркаванні, погляды і назіранні Ваяра Клачко “Кусь” Аляксандра,
Кнігаўка — балотная птушка з воклічам кі-гі, кні-гі, паходжанне назвы
КНІГАЎКА ВЫВУЧАЕМ МАТЧЫНУ МОВУ РАЗАМ Кнігаўка – балотная птушка, падобная да куліка. Вокліч яе з двух складоў. Беларусы чуюць яго як кі-гі, кні-гі – адсюль і назва.
Клямка — не лямка: вучым матчыну мову разам праз прыказку пра дзверы
КЛЯМКА Вывучаем матчыну мову разам Клямка – не лямка: першай дзверы зачыняюць, а другую цягнуць.
Сустрэча з ветэранам з-пад Бахмута, які цяпер адпачывае з сям’ёй каля крыніцы
КРЫНІЦА Вывучаем матчыну мову разам Непадалёку ад крыніцы адпачывала сям’я з трыма дзеткамі. Побач стаяла іхняя машына. – Бажаю здоров’я! – павітаўся са мною хударлявы незнаёмы мужчына сярэдняга ўзросту – бацька сямейства.– Дзякуй! Узаемна, – адказаў я. Мужчына пабег даганяць свайго сына, што бегаў па лясной сцяжынцы, і апынуўся непадалёку ад мяне.– Служиш? – запытаў […]
У Бахмуце не завялася Хонда, каманда перасадзілася ў джып і паехала ў Кіеў
* Бахмут не адпускае. Хонда не завялася * 12 студзеня 2023-га. Недзе паміж усходнім і паўдневым франтамі Ўкраіны. База сустрэла нас амаль поўнай адстутнасьцю пабрацімаў, цемрай, марозам і магчымасьцю прыняць цеплы ад бойлера душ, пераапрануцца ў чыстае, аддаць брудныя рэчы ў пральню. На ўсе гэта, а таксама на збор рэчаў з сабой у мяне пайшло […]
Пошукі ілюстрацыі да беларускага слова басэтля і кніга Патрыка Зюскінда «Басэтля»
БАСЭТЛЯ Вывучаем матчыну мову разам Сёння час мне дазваляў і я задаўся мэтай знайсьці ілюстрацыю да беларускага слова басэтля. У крайніх выпадках выкарыстоўваю фота з інтэрнэта на экране ноўта. Пасля 5-ці безпаспяховых спроб я здаўся, як вы бачыце па фотаздымку 1 спроба) Гугл падказаў, што ў ГД “Глобус”, што на Хрышчаціке, у музычнай краме прадаюцца […]
Вывучаем матчыну мову разам на прыкладзе паводзін квактухі пры набліжэнні чалавека
КВАКТУХА Вывучаем матчыну мову разам Добрая квактуха здаецца спакойнай, пры набліжэнні чалавека ціхенька квохча і не ўцякае з гнязда, дрэнная – у гэтым выпадку рэзка квохча, ускоквае і ўцякае з гнязда.
Ратыроўка з Бахмута на базу на джыпе Міцубісі Паджэра ў студзені 2023 года
* Бахмут не адпускае. Джып, які ледзь завёўся * 12 студзеня 2023-га, вечар. Мы вярнуліся на базу. Знайшлося аўто, на якім мы маглі выехаць – джып Міцубісі Паджэра, калі не памыляюся. Можна, канешне, было пачакаць да раніцы. Але я, ведаючы, што ратацыя будзе 10 студзеня спланаваў на 13 студзеня свой візіт да стаматолага ў Кіеве. […]
Бахмут не адпускае: варожы дрон і абстрэлы на пазіцыях у зоне вайны
* Бахмут не адпускае. Варожы дрон *Частка 3 Мы чакалі працы рускіх мінамётаў альбо танкаў па нашай пазіцыі, якую выявіў дрон. Таму перамясціліся на нашу іншую пазіцыю ў 500 метраў адсюль – там, на тэрыторыі зруйнаванага завода, у зямлю быў укапаны невялікі металічны гараж. Абстрэлаў, чамусьці, не было. Праз нейкі час разлік сапага вярнуўся на […]
Бахмут: варожы дрон назіраў, салдаты стралялі ў яго з аўтаматаў у халодную ноч
* Бахмут не адпускае. Варожы дрон *Частка 2 На вуліцы было марозна і агонь саграваў нас усіх ад холаду. Полымя амаль не давала дыму. Шкло ў вокнах было выбіта, а над галавой было бетоннае перакрыцце, якое наўрадці б вытрымала прамое пападанне 120-й міны, але ад аскепкаў блізкіх прылетаў магло абараніць. Зручнага месца для акопвання паблізу […]