* Бахмут не адпускае. Змененыя паролі *
Ноч з 12 на 13 студзеня, недзе па дарозе між Бахмутам і Кіевам. Ваяр за рулем. Я штурман з навігатарам. К.. пасажыр.
У адным з буйных населеных пунктаў каля палуначы нас з мігалкамі спыніла патрульная паліцэйская машына – камендантская гадзіна. Мы назвалі пароль і даведаліся, што з нейкай нагоды паролі былі зменены.
Звычайна ноччу паролі дзейнічаюць з 20.00 да 8.00. Але чамусьці паролі памянялі зачасна. І мы не ведалі новыя. У нас праверылі дакументы і адпусцілі. Але на бліжэйшым блокпасту так не пракаціла.
Нас спыніў вайсковы. Ён назваў пароль. Мы ў адказ назвалі стары. Але ен быў ужо не актуальны і ў нас праверылі дакументы, прабілі па нумарах аўто.
– Я ОДРАЗУ ЗЛЯКАВСЯ, ПОЧУВШИ БІЛОРУСЬКУ ГОВІРКУ! – падзяліўся з намі ўкраінскі вайсковы, калі ўпэўніўся, што мы свае.
Ён не мог нас прапусьціць без пароля. І мы паднялі ўсіх нашых са штаба “Волата”, але нікому не прыходзілі змененыя паролі.
– Звідки ви їдете? – запытаў зсу-шнік, покуль мы чакалі адказ ад сваіх. Было бачна, што ён выконваў вайсковыя абавязкі ў тылу і яму было вельмі цікава даведацца як там на фронце. Асабліва калі пачуў, што мы з аднаго з самых гарачых накірункаў фронту – з Бахмута.
Я паказаў яму відэа як выглядае Бахмут. Яго я зняў раніцай ужо мінулага дня па дарозе на пазіцыю.
Падчас размовы, якая працягвалася каля паўгадзіны, нам прыйшоў адказ са штаба “Волата” наконт новых пароляў:
– Не магу дастукацца. Паспрабуйце паразмаўляць.
Украінскі вайсковы адыйшоў ад нас. Праз нейкі час вярнуўся са сваім камандзірам і… падыграў нам:
– Назвіть ще раз перший пароль, який ви сказали мені.
Мы назвалі пароль, які нам пры сустрэчы сказаў украінскі вайсковец.
– Добре, проїжджайте, – сказаў нам галоўны па блокпасту і мы рушылі далей.
(На відэа: так выглядаў цэнтр Бахмута раніцай 12 студзеня 2023-га)