Сёння раніцай 01.11.2024 магіла Аляксандра Царука “Сашко”- беларускага добраахвотніка, які ваяваў ва Украіне – выглядала так. Разарваны бчб-сцяжок, раскіданыя лампадкі і паламаны партрэт. І гэта не вецер – на магілах побач усё ў парадку. Аляксандр Царук “Сашко” пахаваны на Карвелішскіх могілках.
Клачко Аляксандр Кусь
Асабістыя думкі, меркаванні, погляды і назіранні Ваяра Клачко “Кусь” Аляксандра,
Малюнак кошачкі на браме і ваенная пазіцыя ў паўночным Нью-Ёрку, 28 лютага 2023
Насамрэч тая пазіцыя называлася не так. На ўнутранай частцы металёвай брамы перад домам быў нанесены малюнак кошачкі пясочнага колеру з чорнай поўсьцю на галаве і вялікімі вачыма. Вялікія вочы нагадалі мне Любушку. Між намі было 2000 кілометраў (праз Варшаву). Гэта была адна з вуліц паўночнай часткі Нью-Ёрка. Чарадой прыватных дамоў яна падымалася на пагорак. Сапог […]
Украінскія ССО і дроншчыкі шукаюць новую пазіцыю для сапага ў Нью-Ёрку
Раніца апошняга майго дня ў Нью-Ёрку. Перад намі стаіць задача знайсьці новую пазіцыю для нашага сапага. На мой планшэт занесены каардынаты цэляў у трох сектарах паўднёвых пазіцый ворага. Мы аб’ехалі некалькі зруйнаваных прамысловых тэрыторый Нью-Ёрка. Тут былі добрыя пазіцыі для сапага. Было і ўкрыццё. Але ўсё было цалкам разварочана ад расейскіх прылётаў. Што сведчыла аб […]
Успаміны пра працу ў Нью-Ёрку: дырэктарка школы і японскі фотакарэспандэнт на фронце
Што я не ўзгадаў з нашай працы ў Нью-Ёрку? Дырэктарку школы і японскага фотакарэспандэнта. Дырэктарка школы. Яна спрабавала накрычаць на нас, што сваімі стрэламі мы (ўзрыўной хваляй) выбілі шкло ў вокнах школы. Ваяр не звяртаў на яе ўвагу. А я адпавёў проста: “Вы хочаце рускім перадаць школу з цэлымі вокнамі? А мы, ў першую чаргу, […]
Блізкі разрыў у час вайны: апавяданне пра ноч пад абстрэлам і пошук новай пазіцыі
І вось разрыў. Наяву. Дастаткова блізкі. Сцены затрэсліся. Я прачнуўся, раптоўна вырваны са сну. У роце такая непрыемная салодкасьць – “Так бывае, калі пабудзілі, не даўшы дастаткова паспаць”, – падумаў я. (Зараз я разумею, што гэты салодкі прысмак у роце быў звязаны з хваробай нырак і з’явіўся пасля выпітага напітку накшталт “Фанты” – заўвага ад […]
Апісанне сну пра турму і сустрэчу з турэмшчыкам Салаўевым у глыбокую ноч
Глыбокая ноч. Я сплю. БЛІЗКІ РАЗРЫЎ. Можа адзіночны снарад “града” ад якога затрэсліся сцены. Мне сніўся нейкі бязглузды сон. Памятаю толькі канцоўку. СОН: Я ў турме. Салаў’еў – адзін з турэмшчыкаў. Я не хачу казаць нейкую патрэбную ім інфармацыю. Ён звяртаецца да мяне падкрэслена роўна. Нават, па-беларуску. Мяне кудысьці вядуць… Прабел у памяці (у сне)…Мяне […]
Інцыдэнт на Варце святла каля беларускай амбасады з удзелам супрацоўніка і коргі
Гэтую гісторыю я апісаў у тэлеграм-чаце “Варта святла”. І высветлілася, што гаспадар коргі не ўпершыню сустракаецца з негатыўным стаўленнем да ягонага выбару з боку беларусаў-удзельнікаў варты святла. “Вадаплюх камышовы” даслаў мне відэа з тым самым коргі. А Наталля Калегава нават апісала той выпадак ў форме аповеда. Што мяне больш за ўсё (прыемна) здзівіла, дык гэта […]
Суботні вечар на Варце святла: запальванне свечак каля амбасады 19 кастрычніка 2024
Суботні вечар. Мы запальваем свечы на Варце святла. З тэрыторыі амбасады праз калітку выходзілі трое: жанчына, мужчына гадоў па 45 і сабака, здаецца, коргі. – Жыве Беларусь, – адклаў я запальванне свечак і падыйшоў да іх. Каменныя твары. – Вы па-беларуску не размаўляеце? – працягнуў я. Моўчкі аддаляюцца ў бок “Максімы”. – лукашэнка вам мову […]
У франтавой паласе ў лютым 2023 года аўтар сутыкнуўся з падазроным мясцовым мужчынам
У той дзень, напрыканцы лютага 2023, мы адпрацавалі па цэлям і яшчэ засветла вярнуліся дамоў. Бача падрадзіўся схадзіць па воду да крыніцы, што цякла ў кілометры ад нашага дому ў яру. Ён не ведаў дакладнае месца і я яму патлумачыў як прайсьці да яе. На машыне ехаць ён адмовіўся – захацеў прагуляцца. Я выйшаў з […]
Жыццё ў Нью-Ёрку і Бахмуце падчас вайны: розныя ўмовы побач з фронтам
Праца ў Нью-Ёрку адрознівалася ад працы ў Бахмуце. І там і там побач праходзіла лінія фронту, але ў Нью-Ёрку было значна цішэй і спакайней. Быццам трапілі у прыфрантавую Канстанцінаўку альбо навогул у Краматорск. У мяне склалася меркаванне пра негалосную дамову між кіраўніцтвам украінскімі і расейскімі войскамі, адказным за гэты накірунак фронту, аб неабстрэле цэнтральнай і […]