Cустрэча ўдзельнікаў Каардынацыйнай рады з беларусамі ў аганізацыі «Дапамога» 17 лістапада а 17.00 (віленскі час) у Замку.
У праграме абмеркавання — дасягненні за 100-дзённы тэрмін работы Каардынацыйнай рады і іх планы на будучыню, праблемы і падыходы ў бачанні вырашэння задач рознымі фракцыямі КР.
Адметным момантам сустрэчы з’явілася апытанка, прапанаваная спадаром Вадзімам Пракоп’евым беларусам-удзельнікам сустрэчы: “Што для вас у прыярытэце: собес (сацыяльнае забеспячэнне) альбо вызваленне Беларусі?”
Абсалютная большасьць адказала: “Вызваленне Беларусі”.
Аднак напрыканцы сустрэчы прадстаўнік фракцыі “Воля” і кіраўнік Камісіі КР па нацыянальнай і рэгіянальнай бяспецы Аляксандр Клачко падзяліўся назіраннем, што абсалютная большасьць пытанняў тычылася сацыяльнага забеспячэння.
Таксама прадстаўнік нашай фракцыі Аляксандр Клачко адзначыў, што ініцыятывы КР і дэмсіл могуць быць карысныя для Беларусі не толькі такімі рэчамі як распрацоўка рэформ, падтрымка палітзняволеных, але і пошукам і адказам на пытанні:
– Як дэмсілам падрыхтавацца і забяспечыць транзіт улады і забеспячэнне парадку падчас пераходнага перыяду ў Беларусі?
– Ці гатовы дэмакратычныя сілы адстойваць беларусаў, якія ва ўкраінскіх акопах сёння змагаюцца супраць галоўнага ворага незалежнасьці Беларусі – імперскіх амбіцый расеі?
– Ці гатовы дэмсілы не на сквапных словах, а на справах падтрымаць на міжнароднай арэне самы “траваядны” з усіх вышэйпералічаных кейсаў – падтрымаць ветэранаў вайны супраць расеі і чальцоў іх сямей (у тым ліку загінулых)?