Вольны Захад інфа

Інфацентар Захаду:
https://t.me/zahad97info/342

___________________
Галоўная суполка раёна: @zahad97
Паслугі: @zahad_paslugi
Суполка аўталюбіцеляў: @VolnaeKola
Вочы Захада: @VolnaeVoka
Сувязь: @Zahad97_bot

Мароз дазваляе пабачыць і памацаць розныя формы лёду на зямлі, дрэвах і вадаёмах

Вольны Захад інфа

Мароз дазваляе пабачыць і памацаць (і нават палізаць:) розныя кшталты цьвёрдага агрэгатнага стану H2O: і на зямлі, і на дрэвах, і на стрэхах, і на паверхні вадаёмаў. Беларуская мова багатая на назвы такіх зімовых зьяваў: прыкладам, шарпак мае іншую назву шарон, а ледзякі ў гаворках завуцца дзясяткамі розных словаў.

Беларускі выраз «магá» азначае максімум намаганьняў і максімальную праяву

Вольны Захад інфа

Гэты максымальна кароткі, але максымальна ёмісты беларускі выраз — пра максымум.І пра найвышэйшую ступень намаганьняў (старайся як магá!), і пра максымальную праяву нечага (трымайцеся як магá даўжэй!).Унь дзядзька йдзе! — гукаюць дзеці.Забылі ўсё яны на сьвецеі як магá бягуць, сьмяюцца… (Якуб Колас. Новая зямля). ☞ Слова магá — колішняе дзеепрыслоўе ад магчы.

Радыё па-беларуску: больш за сто гадоў беларуская мова гучыць у эфіры

Вольны Захад інфа

Радыё па-беларуску: ТЭСТ https://smarturl.click/b500L Ужо больш за сто гадоў у этэры (сёньня зайшоўшы і ў лічбавую прастору) гучыць беларуская мова. Ці ведаем, ці пазнаем беларускамоўныя радыёсыгналы?

У Польшчы выдадзены падручнік для вывучэння беларускай мовы як замежнай

Вольны Захад інфа

У Польшчы выдалі падручнік для вывучэння беларускай мовы як замежнай. Ён пасуе і для саманавучанняНовы навучальны дапаможнік пад назвай «Беларуская мова. Практыкаванні і тэксты для чытання» выдадзены кафедрай беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта. https://nashaniva.com/385279 Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/385279

Слова «халява» ў беларускай мове мае значэнне дэталі зімовага абутку і дарэмшчыны

Вольны Захад інфа

• Халява — нарматыўнае cлова беларускай літаратурнай мовы, яно пра дэталь зімовага абутку. • Але яго прастамоўнае значэньне — ‘дарэмшчына, здабытая бяз працы і намаганьняў’ — нават пярэчыць беларускай мэнтальнасьці . • Магчыма, слова набыло гэтае значэньне, калі была важнай колеравая дыфэрэнцыяцыя, але не штаноў, а халяваў. • А ў расейскую мову яно трапіла праз […]

Беларускія словы перадаюць маштаб якасці эканомна, напрыклад, завялікі — ‘слишком большой’

Вольны Захад інфа

Захалодна, замоцны мароз… Гэтыя беларускія формы перадаюць, умоўна кажучы, маштаб нейкай якасьці. Прычым эканомна, адным кароткім словам (іншым мовам трэба даўжэйшае, а то і два словы). Так, беларускае завялікі перакладаецца на расейскую двума словамі — „слишком большой“.

35 гадоў штурму тэлецэнтру ў Вільні 13 студзеня 1991 году савецкімі войскамі

Вольны Захад інфа

35 гадоў штурму тэлецэнтру ў Вільні: як гэта было. 13 студзеня 1991 году савецкія войскі ўзялі штурмам будынак тэлецэнтру ў Вільні. У выніку дзеяньняў савецкіх вайскоўцаў каля Дому друку, тэлевізійнай вежы і будынку Літоўскага радыё і тэлевізіі было забіта 14 цывільных асобаў. Гэты дзень адзначаецца ў Літве як Дзень абаронцаў свабоды.

Беларусы ў Шчэціне правялі традыцыйную акцыю ў падтрымку палітвязьняў

Вольны Захад інфа

Беларусы Шчэціна сабраліся на традыцыйную нядзельную акцыю ў падтрымку палітвязьняў у Беларусі. Спадзяемся, што дыктатарскія рэжымы па ўстм сьвеце паціху разваляцца, і Беларусь абавязкова будзе ў ліку тых краін, якія пабудуюць дэмакратыю.  Свабоду ўсім палітвязьням!Жыве Беларусь!#МыРазам

11 студзеня 1925 года нарадзілася Алеся Фурс, сяброўка Саюзу беларускіх Патрыётаў

Вольны Захад інфа

11 студзеня 1925 года нарадзілася Алеся Фурс (Умпіровіч) – сяброўка Саюзу беларускіх Патрыётаў, за што саветы асудзілі яе на лагеры. Зняволілі таксама яе бацьку, бо той не выдаў дачку. Алеся была жонкай іншага беларускага актывіста Антона Фурса. Калі вы пачуеце, што ў Беларусі не было супраціву Маскве – прыгадайце Алесю Фурс, актывістку падпольнага Саюзу беларускіх […]