sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Прафесійныя і адукацыйныя праграмы на ваш густ і сферу дзейнасці. Адбіраем рэзідэнцыі, стажыроўкі, конкурсы праектаў, воркшопы і многае іншае, даступнае для беларускіх творцаў і культменеджараў.
Для анонсаў – @sekktor_admin
Кам’юніці чат – @sekktor_chat

ІншыЯ шукае спецыялістаў для працы з валанцёрамі і развіцця каманды ў Вільнюсе

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Далучайцеся да ІншыЯ: вакансіі Калі вы даўно хацелі працаваць з намі — вось крутыя мыгчымасці. Мы шукаем людзей, якія падзяляюць нашыя каштоўнасці інклюзіі, роўнасці і недыскрымінацыі, і гатовыя разам рабіць важныя справы для грамадства. Цяпер адкрыты тры вакансіі ад ІншыХ: 1⃣ Спецыяліст_ка па працы з валанцёрскай камандай Пра што: развіццё валанцёрскага кірунку, арганізацыя сустрэч у […]

Еўрапейскі інстытут сучаснай псіхатэрапіі шукае адміністратара сайта і перакладчыка-сінхраніста

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Дзве #вакансія ад Еўрапейскага інстытута сучаснай псіхатэрапіі (EIMP) → Еўрапейскі інстытут сучаснай псіхатэрапіі (EIMP) шукае спецыялістаў/-к для супрацоўніцтва на праектнай аснове. 1⃣ Адміністратар(ка) сайта (WordPress) Абавязкі:– Тэхнічнае суправаджэнне і абнаўленне сайта на WordPress– Размяшчэнне і рэдагаванне кантэнту– Забеспячэнне стабільнай працы сайта і яго бяспекі. 2⃣ Перакладчык/-ца-сінхраніст з англійскай на беларускуюАбавязкі:– Сінхронны пераклад анлайн-мерапрыемстваў інстытута (у […]

Рэзідэнцыя Immersion 2026 у Канадзе для візуальных мастакоў з маёмасцю і ганарарам

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Рэзідэнцыя для візуальных мастакоў і мастачак Immersion 2026 | #Канада → 6-тыднёвая #рэзідэнцыя ў гістарычным Adélar. Для каго: #мастакі/-чкі, пачаткоўцы ці ўжо прызнаныя, якія працуюць у сферы візуальнага мастацтва. Калі: травень – верасень 2026. Прапануецца:– Майстэрня і выставачная прастора– Бясплатнае прыватнае жыллё– Ганарар 2250 CAD, у тым ліку 300 CAD за кожную актыўнасць з публікай […]

BIOGRAF’25: Фестываль кіно і moving arts у Партугаліі пройдзе 27-31 жніўня 2025

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

BIOGRAF’25 — #фестываль кіно і moving arts | #Партугалія→ Фестываль прысвечаны тэме руху і пройдзе 27-31 жніўня 2025. У праграме #конкурс кароткаметражных і паўнаметражных фільмаў, а таксама паказ іншага сучаснага кіно. Для каго: #рэжысёры/-кі, #мастакі/-чкі, #відэамейкеры/-кі. Можна падаваць дакументальнае, ігравое, анімацыйнае і эксперыментальнае кіно. Фільмы павінны быць створаныя ў 2023–2025 гг. Узнагароды:– Прыз за найлепшую […]

Анлайн-івэнты беларускіх ініцыятыў: Death Cafe пра смерць і Volnyja Talk з Аляксандрам Чарнухам

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Анлайн-івэнты ад беларускіх ініцыятываў на нязручныя тэмы. Літаральна! 1⃣ Death Cafe — анлайн-размова пра смерць → Вас запрашаюць на адкрытую сустрэчу, каб у нефармальнай атмасферы абмеркаваць тое, пра што часта маўчаць. Калі: 20 ліпеня, 10:00-11:30 Варшава | 11:00-12:30 Мінск / Вільнюс | 12:00-13:30 Тбілісі. Разам з псіхолагіняй Кацяй збіраемся на нефармальную размову пра смерць і […]

Аксана Бернацкая запрашае жанчын у Варшаве на прафперезагрузку ў эміграцыі з 23 ліпеня

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

“Прафперезагрузка ў эміграцыі”: Аксана Бернацкая, коуч ICF, прафарыентолаг, кар’ерная кансультантка і аўтарка курсаў, запрашае на мастэрмайнд-групу для жанчын Ты страціла сваю прафесію, статус, звыклую апору?Ці зноў шукаеш адказ на пытанне, хто ты і куды рухацца далей у новай краіне?Гэты шлях цяжка праходзіць адной. Прыходзь у цёплую і падтрымліваючую групу, дзе цябе бачаць, разумеюць і дапамагаюць […]

Грант Ian Parry Photojournalism Grant для маладых фотажурналістаў да 24 гадоў з выплатай 10 000 GBP

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Грант Ian Parry Photojournalism Grant | #Вялікабрытанія → Прэстыжны #грант, прысвечаны памяці Іэна Пары, які загінуў падчас задання ў Румыніі ў 1989 годзе ў 24 гады. Грант дапамагае пачаць кар’еру ў фотажурналістыцы. Для каго: маладыя #фотажурналісты/-кі і дакументальных #фатографы/-кі да 24 гадоў ці студэнты дзённай формы навучання па фатаграфіі (без абмежавання па ўзросту). Тэмы праектаў: […]

Ліпеньскія сустрэчы ФШ1 у Варшаве: сустрэчы з Ганнай Шот, супольнасцю і дызайнеркай фотакніг

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Ліпеньскія сустрэчы ад ФШ1 | | #Варшава, #Польшча→ Каманда беларускай фатаграфічнай платформы ФШ1 запрашае на: 1⃣ Сустрэча з беларускай мастачкай і фатографкай Ганнай Шот Калі: 16 ліпеня, 18:00. Ганна Шот нарадзілася ў Гродне, па адукацыі псіхолаг. У 2024 годзе стала стыпендыяткай праграмы Gaude Polonia з праектам «На мяжы памяці».У сваёй працы асаблівую ўвагу надае сет-дызайну, […]

Bethlen Téri Színház у Будапешце абвяшчае рэзідэнцыю OASis для мастакоў і творцаў

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Рэзідэнцыя OASis Residency у Bethlen Téri Színház | #Венгрыя → Bethlen Téri Színház (Будапешт) абвяшчае прыём заявак на сваю першую рэзідэнцыю OASis, якая адбудзецца ў культурна разнастайным 7-м раёне горада. Артыст(к)ам прапануецца разам пераасэнсаваць тэатральнае кафэ як «культурны аазіс» — жывую, гасцінную прастору, якая стане новым цэнтрам сустрэч мясцовай і міжнароднай супольнасці. Інтэрвенцыі могуць быць […]

Шосты Летнік Разнастайнасці каля Варшавы: адукацыйная праграма пра правы чалавека і талерантнасць

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Шосты Летнік Разнастайнасці | Бліз Варшавы, #Польшча → Праваабарончая ініцыятыва “Журналісты за талерантнасць” (J4T) запрашае на Шосты Летнік Разнастайнасці — чатырохдзённую адукацыйную праграму пра правы чалавека і талерантнасць. Сустрэча адбудзецца недалёка ад Варшавы і абяцае шмат інтэрактыву і карысных ведаў! Для каго: #журналісты/-кі, #рэдактары/-кі, #блогеры/-кі, #інфлюэнсеры/-кі, #вядоўцы шоў ды падкастаў, #пісьменнікі/-цы, квір-#актывісты/-кі. Калі: 28 жніўня […]