Міжнародная #канферэнцыя Heritage and Civil Society: Grassroots Memory Practices and Fragile Legacie…
→ Двухдзённая канферэнцыя пра тое, як спадчына дакументуецца, пераасэнсоўваецца і захоўваецца ў крохкіх і цяжкадаступных умовах. У фокусе — нізавыя ініцыятывы, сямейная памяць, новыя куратарскія падыходы і лічбавыя інструменты, што дазваляюць аб’ядноўваць фрагментаваную гісторыю.
Калі: 11-12 снежня.
Дзе: ЕГУ, вул. Савічыуса 17, Вільнюс + анлайн (спасылка пасля рэгістрацыі)
Праграма:
– Даклады і панэльныя дыскусіі
– Прэзентацыі даследаванняў і культурных праектаў
– Паказ фільма і прэзентацыя сямейнага відэаархіва
– Варкшоп Crafting Memory: A Hands-On Introduction to the Slonim Great Synagogue (патрэбна асобная рэгістрацыя; колькасць месцаў абмежаваная)
– VR-паказы адноўленых сінагог (вызначаныя гадзіны доступу).
Мовы: беларуская і англійская.
Instagram | Facebook | Падтрымаць!