Шаноўныя, наша Літургія заўсёды пачынаецца з ПРАСКАМІДЫІ, што азначае ПРЫНАШЭННЕ. У старажытнасці людзі прыносілі хлеб і віно для служэння Еўхарыстыі, а дыяканы усё гэта прыгатаўлялі да службы. Калі людзі прыносілі свае дары, то перадаючы іх, прасілі памаліцца за сваіх родных, называлі імёны. Так з’явілася традыцыя памінання на праскамідыі. На нашых Літургіях, кожны можа падыйсці да […]
Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні
https://t.me/ortovilnya
Літургія ў капліцы Украінскага дому 28 мая ў 10:00 з абмеркаваннем арэнды памяшкання
УВАГА Літургія нашага прыходу адбудзецца у НЯДЗЕЛЮ 28.05 у капліцы Украінскага дому. Па адрасу: Juozapavičiaus g. 10A, (уваход са двара). Пачатак Літургіі – 10.00.Пасля Літургіі чаепіцце і абмеркаванне магчымасцей арэнды памяшкання пад нашу царкву і прыходскі дом. Нагадваю, што ёсць варыянт каля Вострай Брамы.Хто жадае малітоўна памянуць сваіх родных, запісвайце імёны ў каментарах.
У суботу 27.05 у лютэранскай царкве не будзе літургіі з-за накладки ў раскладзе
УВАГА У СУБОТУ 27.05 ЛІТУРГІІ У ЛЮТЭРАНСКАЙ ЦАРКВЕ НЕ БУДЗЕ.Нажаль, у нашых братоў лютэран выйшла накладка па раскладу і мы не зможам там сабрацца.
Свята Узнясення: сведчанне пра годнасць чалавечай прыроды
Наша чалавечая прырода у Хрысце Іісусе ўзносіцца на прастол Божай Славы!Найвышэйшае падцверджанне павагі да годнасці чалавечай прыроды кожнага чалавека.
Іісус з’явіўся вучням, паказаў раны і ўзнёсся на неба пасля благаслаўлення
Калі ж яны гаварылі пра гэта, Сам Іісус стаў пасярод іх і сказаў: мір вам.Яны ж, сумеўшыся і спалохаўшыся, думалі, што бачаць духа;а Ён сказаў ім: чаго вы збянтэжаныя і чаму сумненні ўваходзяць у сэрцы вашы?паглядзíце на рукі Мае і на ногі Мае: гэта Я Сам; дакранíцеся да Мяне і паглядзíце: дух не мае плоці […]
Свята Гасподняга Увазнясення і Святая Літургія ў Лютэранскай царкве ў Вільні 25 мая
Дарагія браты і сёстры!Заўтра мы святкуем свята Гасподняга Увазнясення. Заўтра ж а 8-й гадзіне у Лютэранскай царкве па адрасу Vokiečių g. 20 будзе служыцца Святая Літургія на славянскай мове.Запрашаем!
Малітва за вызваленне несправядліва зняволеных і падтрымку іх сем’яў у Беларусі
Айцец усіх людзей, Магутны Божа і Творца! Ты з невыказнай любові паслаў Сына Свайго – Госпада нашага Ісуса Хрыста, каб вызваліць род чалавечы ад улады граху, зла, пекла і смерці!Твой подых, Госпадзе, ― подых свабоды; Ты стаіш на баку прыгнечаных, а не прыгнятальнікаў, бо Ты сам зведаў пакуты і знявагі за кратамі, гвалт і здзекі […]
Заўтра дзень смерці Вітольда Ашурка і Дзень салідарнасці з палітвязнямі Беларусі
Вітанні! Заўтра дзень смерці Вітольда Ашурка і Дзень салідарнасці з палітвязнямі Беларусі. Для нас, як хрысціян, важна правесці гэты дзень у малітве за ўсіх несправядліва зняволеных нашых сясцёр і братоў. “Хрысціянская візія” публікавала тыя малітвы, якія за кратамі складалі самыя зняволеныя. Са слоў гэтых туржмных малітваў мы склалі з невялікімі дапаўненнямі адну агульную малітву, якую […]
Літургія 21.05 па адрасе Bokšto 2 не адбудзецца, малітва за палітвязняў будзе каля муралу ў Вільні
Браты і сёстры!Раней мы анансавалі Літургію на нядзелю 21.05 па адрасу Bokšto 2. Паведамляем, што багаслужэння там у бліжэйшую нядзелю НЕ БУДЗЕ Малітва за палітвязняў адбудзецца ў Вільні 21.05. каля муралу А. Беляцкаму Mindaugo g. 18. Час пачатку малітвы – 10.50
Божае Слова пра наведванне Іісусам Іерусалімскага храма і пытанні Іудзеяў
Добрай раніцы! Божае Слова сённяшняга дня апавядае пра наведванне Іісусам Іерусалімскага храма. Іудзеі падступаюць і кажуць: “даку́ль Ты будзеш тамíць ду́шы нашы? калі Ты Хрыстос, скажы нам адкры́та!” (Ян. 10, 17-28).Нам часта хочацца ад Бога канкрэтыкі і відавочнасці, але Ён заўсёды нібыта загадкамі з намі размаўляе. ЧАМУ?