Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні

https://t.me/ortovilnya

Сёння ў сераду Першага тыдня Вялікага посту працягваем супольнае чытанне Вялікага пакаяннага канона …

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Сёння ў сераду Першага тыдня Вялікага посту працягваем супольнае чытанне Вялікага пакаяннага канона прп. Андрэя Крыцкага. Пачатак службы – 18.30 Браты і сёстры, зноў і зноў запрашаю на вялікапосную малітву. Асабліва тых, хто яшчэ не быў на чытанні Канона. Трэба пастарацца патрапіць хаця б на адно з чатырох чытанняў. Адкладзём жа сёння свае жыццёвыя клопаты, […]

Сябры!Сёння вечарам службы НЕ будзе. Бо айца Георгія няма, а я захварэў.Але заўтра ўсе ў сіле. Прыхо…

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Сябры! Сёння вечарам службы НЕ будзе. Бо айца Георгія няма, а я захварэў. Але заўтра ўсе ў сіле. Прыходзьце 🙂

Даравальная нядзеля! Парог часу вялікай падрыхтоўкі да найвялікшага свята Хрыстовага Уваскрасення! З…

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Даравальная нядзеля! Парог часу вялікай падрыхтоўкі да найвялікшага свята Хрыстовага Уваскрасення! Заўтра служым Літургію і просім даравання ў Нябеснага Айца і адзін у аднаго. Літургія пачнецца а 10.30 (Bokšto g.4). Па традыцыі пасля Літургіі будзе прачытаная малітва-дабраславенне на Вялікі пост, а наш хор заспявае Вялікодныя спевы, якія дазволяць нам адчуць тую РАДАСЦЬ, да якой будзем […]

На жаль, нягледзячы на гэта, хрысціянскі аскетызм характарызаваўся сучаснымі інтэлектуаламі як адмаў…

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

На жаль, нягледзячы на гэта, хрысціянскі аскетызм характарызаваўся сучаснымі інтэлектуаламі як адмаўленне радасці жыцця і абмежаванне чалавечай крэатыўнасці. Нішто не можа быць далей ад ісціны! Аскетызм, як вызваленне ад валодання рэчамі і прыхільнасці да іх, і перш за ўсё як вызваленне ад эга, ад «пошуку свайго», ад «валодання сваім быццём», з’яўляецца крыніцай і выражэннем сапраўднай […]

Вялебныя браты іерархі і дабраславёныя дзеці ў Госпадзе,Напоўненыя свяшчэнным хваляваннем, мы зноў у…

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Вялебныя браты іерархі і дабраславёныя дзеці ў Госпадзе,Напоўненыя свяшчэнным хваляваннем, мы зноў уваходзім, па добрай волі Божай, у Святую і Вялікую Чатырадзесятніцу — на ніву аскетычнага подзвігу, у час пасту і пакаяння, пакоры і малітвы, духоўнай цвярозасці і любові, скіраваўшы вочы сэрца нашага на жыватворчы Крыж Гасподні, які вядзе нас усіх да Святой Пасхі, што […]

ПАСЛАННЕ ПАТРЫЯРХА КАНСТАНЦІНОПАЛЬСКАГА НА СВЯТУЮ І ВЯЛІКУЮ ЧАЦВЕРТАДЗЕСЯТНІЦУ+ ВАРФАЛАМЕЙМіласцю Бо…

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

ПАСЛАННЕ ПАТРЫЯРХА КАНСТАНЦІНОПАЛЬСКАГА НА СВЯТУЮ І ВЯЛІКУЮ ЧАЦВЕРТАДЗЕСЯТНІЦУ+ ВАРФАЛАМЕЙМіласцю Божай Архіепіскап Канстантынопаля — Новага Рымаі Усяленскі ПатрыярхПаўнаце ЦарквыЛаска і мір ад Госпада і Збаўцы нашага Іісуса Хрыста;а ад нас — малітва, дабраславенне і дараванне.

Адзін з першых беларускамоўных каталіцкіх святароў, культурна-асветны дзеяч, ўраджэнец Гродна, паха…

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Адзін з першых беларускамоўных каталіцкіх святароў, культурна-асветны дзеяч, ўраджэнец Гродна, пахаваны ў Вільні 18 лютага 1887 года ў Гродне нарадзіўся Уладзіслаў Талочка Вучыўся ў Гродзенскай гімназіі (1896–1904), пасля чаго паступіў у Віленскую духоўную каталіцкую семінарыю. У 1909 годзе прыняў святарскае пасвячэнне і працягнуў навучанне ў Інсбруку, дзе вывучаў тэалогію і філасофію. З 1914 года служыў […]

Ведаеце такую прымаўку: “Не жыццё – масленіца”! Дык вось заўтра распачынаецца масленіца. Тыдзень, ка…

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Ведаеце такую прымаўку: “Не жыццё – масленіца”! Дык вось заўтра распачынаецца масленіца. Тыдзень, калі жыццё павінна стаць асаблівым. Заўтра служым Літургію а 10.30. Чытаецца Евангелле пра Божы суд. Пасля Літургіі сябрына і загавіны на мяса. Так што прыносьце да стала штосьці мясное і можна ўжо патроху пачынаць пекчы блінцы.

Заўтра Усяленская бацькоўская субота! А 10.00 пачынаем заўпакойную Літургію. Памолімся за нашых родн…

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Заўтра Усяленская бацькоўская субота! А 10.00 пачынаем заўпакойную Літургію. Памолімся за нашых родных і блізкіх, а таксама за нашых спачылых суайчыннікаў, годных вечнай памяці і шчырай малітвы.

12 лютага — Дзень памяці праваслаўнага святара і новапакутніка зямлі Беларускай айца Уладзіміра Хрыш…

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

12 лютага — Дзень памяці праваслаўнага святара і новапакутніка зямлі Беларускай айца Уладзіміра Хрышчановіча 12 лютага 1938 года ён быў расстраляны карнымі органамі НКУС разам з адданымі парафіянамі. Уладзімір Хрышчановіч нарадзіўся ў 1876 годзе ў вёсцы Гезгалы (сёння Дзятлаўскі раён) у простай сялянскай сям’і. Дасягнуўшы паўналецця, паступіў у Слуцкае духоўнае вучылішча, якое скончыў у 1911 […]