8 сакавіка 1910 года ў вёсцы Турэц (сёння Карэліцкі раён) нарадзіўся выбітны беларускі оперны спявак Пётр Конюх. Адзін з выканаўцаў духоўнага гімна Беларусі — «Магутны Божа» Ён праславіўся на сусветных сцэнах і нават за акіянам не забываў родныя беларускія мелодыі. Да Другой сусветнай вайны Конюх працаваў у Баранавічах, а ў 1938 годзе скончыў сельскагаспадарчыя курсы […]
Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні
https://t.me/ortovilnya
Другая Нядзеля Вялікага Посту ! Літургія свц. Васіля Вялікага а 10.30Евангельскае чытанне пра ацален…
Другая Нядзеля Вялікага Посту ! Літургія свц. Васіля Вялікага а 10.30 Евангельскае чытанне пра ацаленне спаралізаванага ў Капернауме па веры яго сяброў. Пасля Літургіі – сябрына. Сёння у суботу 7.03. а 17.00 – Вячэрня і Споведзь.
Браты і сёстры! Сёння сумеснымі намаганнямі знайшлі яшчэ адну магілу выбітнага праваслаўнага белару…
Браты і сёстры! Сёння сумеснымі намаганнямі знайшлі яшчэ адну магілу выбітнага праваслаўнага беларуса на Свята-Ефрасіннеўскіх могілках Вільні. УСЕВАЛАД БІЛЬДЗЮКЕВІЧ Більдзюкевіч Усевалад (1879 — 1962; раней у крыніцах дата смерці пазначалася недакладна — «пасля 1940») — праваслаўны святар і грамадскі дзеяч, удзельнік беларускага хрысціянскага руху ХХ стагоддзя, рэдактар, журналіст і публіцыст. Нарадзіўся 9 сакавіка 1879 года […]
Сёння адзначаецца дзень памяці хрысціянскага манаха і святога V стагоддзя — Герасіма ІарданскагаГер…
Сёння адзначаецца дзень памяці хрысціянскага манаха і святога V стагоддзя — Герасіма Іарданскага Герасім Іарданскі — хрысціянскі манах і святы V стагоддзя. Ён нарадзіўся ў правінцыі Лікія (сёння тэрыторыя Турцыі) у заможнай сям’і. У маладым узросце абраў манаскае жыццё і некаторы час жыў у Фіваідскай пустыні ў Егіпце. Быў багатым купцом, але пасля цяжкай хваробы […]
Шаноўныя сябры, сёння служым першую ў гэтым Вялікім посце Літургію Ранейасвячоных Дароў. Служба пачн…
Шаноўныя сябры, сёння служым першую ў гэтым Вялікім посце Літургію Ранейасвячоных Дароў. Служба пачнецца а 18.30. Еўхарыстычны пост захоўваем з 12.00. У перыяд Посту адна з задач – часцей размаўляць з Нябесным Айцом і сустракацца з Госпадам Іісусам у Еўхарыстыі. Памолімся перад нашым Збаўцам за ўсіх нас, за нясправядліва зняволеных нашых братоў і сясцёр, за […]
2 сакавіка 1896 года ў мястэчку Поразава (сёння — Свіслацкі раён) нарадзіўся Станіслаў Глякоўскі — …
2 сакавіка 1896 года ў мястэчку Поразава (сёння — Свіслацкі раён) нарадзіўся Станіслаў Глякоўскі — каталіцкі святар, педагог і адзін з арганізатараў беларускага каталіцкага выдавецтва. У 1913 годзе ён скончыў гарадское вучылішча ў Ваўкавыску. Навучаўся ў Віленскай духоўнай семінарыі, пасля працягнуў адукацыю ў Грыгарыянскім універсітэце ў Рыме, дзе атрымаў ступень доктара тэалогіі. Вярнуўшыся на радзіму, […]
Заўтра Нядзеля Перамогі Праваслаў’я. Гэта перамога адзінай і непадзеленай хрысціянскай Царквы над сп…
Заўтра Нядзеля Перамогі Праваслаў’я. Гэта перамога адзінай і непадзеленай хрысціянскай Царквы над спробамі скажэння сутнасці хрысціянскага, апостальскага веравучэння. Цікава, што абодва вызначэння і “праваслаўнасці”, і “каталічнасці” аднолькава прымаюцца для самавызначэння як хрысціян усходняй традыцыі, так і для хрысціян заходняй традыцыі. А справа ў тым, што Перамога была перамогай адзінай Царквы. Гэтае святкаванне нельга ўспрымаць у […]
Гэта не проста фізічнае выпрабаванне, а свядомае прынашэнне Богу, добраахвотнае самапрыніжэнне (кено…
Гэта не проста фізічнае выпрабаванне, а свядомае прынашэнне Богу, добраахвотнае самапрыніжэнне (кенозіс).Манахі сыходзяць ў свае келлі і жывуць ізалявана, у атмасферы поўнай цішыні. Манаскія чоткі становяцца іх неразлучным спадарожнікам. Малітва «Госпадзе Ісусе Хрысце, памілуй мяне» паўтараецца бесперастанна, удзень і ўначы. Час перастае вымярацца гадзінамі — ён вымяраецца паклонамі, слязьмі і ўнутранай барацьбой.Як тлумачаць айцы Афонскай […]
Пост на Святой гары АфонНа Святой Гары Афон пачатак Вялікага посту — гэта не проста змена календара;…
Пост на Святой гары АфонНа Святой Гары Афон пачатак Вялікага посту — гэта не проста змена календара; гэта глыбокі экзістэнцыяльны пераход.У даравальную нядзелю ўвечары, пасля пранікнёнай вячэрні Даравання, манахі абдымаюцца, робяць зямныя паклоны адзін аднаму і абменьваюцца пажаданнем «Добрага попрышча» (Kalo Stadio). Праз некалькі гадзін дзверы келляў зачыняюцца, і пачынаецца трохдзённае абсалютнае маўчанне.Да поўдня серады […]
Шчыра запрашаем вас на сяброўскую сустрэчу ў Вільні пра жыццё і веру з неверагоднай асобай, вядомай …
Шчыра запрашаем вас на сяброўскую сустрэчу ў Вільні пра жыццё і веру з неверагоднай асобай, вядомай пісьменніцай Святланай Курс (Евай Вежнавец). Сустрэча адбудзецца ў пятніцу 27 лютага з 17-00 да 19-00 у Беларускім праваслаўным прыходзе Канстанцінопальскага патрыярхату па адрасе Bokšto g. 4