Запрашаем заўтра (чацвер 20.07) на Літургію ў гонар Іллі Прарока! Адзін з найбольш шанаваных у Беларусі святых. Пачытаем пра яго з Бібліі, пагаворым пра яго жыццё і справы (а там ёсць пра што пагаварыць) і адсвяткуем Еўхарыстыю!
Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні
https://t.me/ortovilnya
Маляваныч сустрэнецца з беларусамі ў Вільні 18 ліпеня
Вітанкі, даражэнькія! А ведаеце, каго мы чакаем у госці?Так! Галоўнага казачніка нашай краіны (у правільным сэнсе, а не тое, што вы падумалі), спадара Аляксандра Ждановіча – ён жа Маляваныч. Маляваныч заехаў на некалькі дзён у Вільню і пагадзіўся (з вялікім задавальненнем) папіць з намі гарбаты. Таму прыходзьце на сустрэчу. З сабой трэба мець казачны настрой […]
У турэмным зняволенні забіты верны сын Беларусі Алесь Пушкін, запрашаюць на памінальную малітву
У турэмным зняволенні быў забіты верны сын нашае Беларусі, наш брат у Хрысце – Алесь Пушкін!Вялікая страта і невыказны боль за яго і за ўсіх, каго катуюць і павольна забіваюць у беларускіх турмах!Запрашаем на памінальную малітву па новаспачыламу забітаму Алесю!
Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага Патрыярхату ў Вільні атрымала афіцыйную назву
Вітаю, сябры!Маю добрую нагоду абвесціць афіцыйна, што наша парафія, згодна рашэнню прыходскай рады, мае цяпер афіцыйную назву: Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага Патрыярхату у Вільні у гонар Дабравешчання Дзевы Марыі. Галоўнае свята нашай Парафіі будзе заўсёды прыпадаць на 25 сакавіка – свята Дабравешчання і беларускі Дзень Волі. Акрэм таго, капліца нашага прыходскага дома прысвячаецца прападобнаму Лявонцію […]
У нашай царкве ў Вільні гасцявалі сонечныя і разумныя дзеці-беларусы
У нашай царкве сёння былі НАЙЦУДОЎНЕЙШЫЯ ГОСЦІ – дзеці-беларусы. Сонечныя, разумныя, вясёлыя! Яны зрабілі сёння мой дзень! Карацей, яны сказалі, што калі ў нас яшчэ будуць заставацца цукеркі і печыва, то яны не дадуць ім сапсавацца 🙂
Патрыярх Варфаламеў падарыў беларускаму прыходу ў Вільні два камплекты святарскіх аблачэнняў
Падарунак Патрыярха Варфаламея беларускаму прыходу ў Вільні – два камплекта святарскіх аблачэнняў. Як вы ўжо заўважылі, адно у бела-чырвона-белай стылістыцы . Дзякуем!
Евангельскае чытанне пра ацаленне Гадарынскіх беснаватых і роля Хрыста ў жыцці чалавека
У імя Айца, і Сына, і Святога Духа! Некалькі разоў на год, у нядзельныя дні, калі, зазвычай, збіраецца ўся хрысціянская абшчына таго ці іншага храма, у царкве гучыць евангелле пра ацаленне Гадарынскіх беснаватых. Рэдка якому іншаму евангельскаму сюжэту надаецца такая вялікая ўвага. З чым жа прычына, што Царква так акцэнтуе нашу ўвагу на гэтым здарэнні? […]
Запрашаем на Літургію і малітву за родных у Беларускай праваслаўнай супольнасці ў Вільні
Запрашаем на Літургію! Хто жадае, можа пакінуць у каментарах ці ў прываце імёны сваіх родных і блізкіх для малітвы. Хто жадае падтрымаць нашу грамаду , будзем вельмі ўдзячнымі: https://bysol.org/ru/initiatives/orthodoxcommunity/http://patreon.com/user?u=92908320http://paypal.me/ortovilnya
Бліжэйшыя падзеі ў прыходзе Беларускай праваслаўнай супольнасці ў Вільні 8-9 ліпеня
Вітаю, шаноўныя браты і сёстры! Хачам паведаміць вам пра бліжэйшыя падзеі, якія адбудуцца ў нашым прыходзе ў гэтыя выходныя. Запрашаем вас прыняць удзел у багаслужэннях і сустрэчах! Заўтра, у суботу, 8 ліпеня, у нашай прыходскай капліцы, якая знаходзіцца па адрасе Boksto g.4, адбудзецца Літургія. Распачнецца гэта багаслужэнне а 9-й гадзіне раніцы. Калі хто з вас […]
Заўтра Свята Нараджэння Яна Хрысціцеля, Вячэрня для ўкраінскай грамады ў Вільні
Заўтра 7.07 па старому стылю прыпадае Свята Нараджэння Яна Хрысціцеля. А 18-й гадзіне протаіерэй Георгій Рой будзе служыць Вячэрню з памазаннем і асвячэннем хлябоў для украінскай грамады у капліцы Украінскага дому па адрасе: Juozapavičiaus g. 10A. Калі хто жадае прыяднацца – шчыра запрашаем!