Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні

https://t.me/ortovilnya

У Вільні на беларускай службе ўспомняць марафон салідарнасці з палітвязнямі

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Сёння ў Вільні на беларускай службе будуць згадваць марафон салідарнасці з палітвязнямі «Сёння мы прапануем кожнаму беларусу (і кожнай беларусцы), хто ўнёс лепту ў марафон салідарнасці, напісаць імёны блізкіх і дарагіх людзей. А мы з радасцю ўспомнім кожнае імя на гэтай службе. Бо любоў і праўда павінны перамагчы, а ўсякае зло павінна быць спынена», — […]

Беларускія святары моляцца за палітвязняў і ўдзельнікаў марафона салідарнасці

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Ведаеце, мы так былі ўражаныя сённяшнім марафонам салідарнасці беларусаў, што таксама вырашылі ў ім паўдзельнічаць. Але як?Мы падумалі, што лепшае, што могуць рабіць беларускія святары (акрамя данатаў, вядома ж) – гэта маліцца. Таму кожную службу мы молімся за тых, каго несправядліва зняволілі. Кожную службу мы ўспамінаем палітвязняў і іх сем’і. Кожную службу мы молімся за […]

Святар Георгій Рой адзначае важную сустрэчу з паэтам Дзімітрыем Строцавым і вернікамі ў Вільні

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Асабіста для мяне сёння была неверагодна важная сустрэча і з паэтам Дзімітрыем Строцавым, але і з Вамі ўсімі, хто ў гэты вечар быў у нашым прыходскім доме. Было прагаворана тое, што так важна было сказаць. Гэта адна з сустрэч пра якую напэўна можна сказаць: Хрыстос пасярод нас! Гэта была сустрэча экклесіі! Дзякую Богу, што магу […]

Запрашэнне на сустрэчу з паэтам Дзімітрыем Строцавым у прыходскім доме

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Дарагія сябры! Запрашаем заўтра папіць гарбаты ды пагаварыць з паэтам Дзімітрыем Строцавым, які завітае да нас у прыходскі дом на Boksto g. 4. Пачынаем пасядзелкі а палове на сёмую – 18.30. Да сустрэчы!

Нядзельнае евангельскае чытанне і пропаведзь пра цуды і навучанне Іісуса Хрыста

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

НЯДЗЕЛЬНАЕ ЕВАНГЕЛЬСКАЕ ЧЫТАННЕ І ПРОПАВЕДЗЬ.“У той час ішлі за Іісусам двое сляпых і крычалі: памілуй нас, Іісусе, Сы́не Давідаў! Калі ж Ён прыйшоў у дом, прыступíлі да Яго сляпыя. І кажа ім Іісус: ці верыце, што Я магу зрабіць гэта? Яны кажуць Яму: так, Госпадзі! Тады Ён дакрануўся да вачэй іх і сказаў: па веры […]

Запрашаем 23.07 а 12:30 на сяброўскую вандроўку па вуліцах Бокшта і Савічус у Вільні

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Шаноўнае спадарства! Запрашаем 23.07 а 12:30, на сяброўскую вандроўку па вуліцах Бокшта і Савічус. Пабачым, дзе жыў самы сапраўдны Віленскі цмок.І дзе збіраліся масоныМагчыма, нам пашчасціць пратачыцца самай вузкай вуліцай Вільні да самай маленькай плошчы ВільніУзгадаем знакамітых людзей: Караля Яна Хадкевіча, Браніслава Тарашкевіча, Юзафа Пілсудскага, Чэслава Мілаша, Міколаса Канстанцінаса Чурлёніса. Збіраемся а 12:30 каля Карчмы […]

Запрашаем на набажэнствы з магчымасцю пагаварыць са святаром і споведдзю ў Вільні

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Запрашаем на Набажэнствы!Пасля суботняй Вячэрняй службы можна пагаварыць са святаром, ці паспавядацца.Пасля Літургіі ў Нядзелю – сябрына.

Заклік аддаць целы ў ахвяру жывую, святую і угодную Богу для разумнага служэння

Беларуская праваслаўная супольнасць Сусветнага патрыярхату у Вільні #Царква

Дык я прашу вас, браты, міласэрнасцю Божаю аддаць целы вашы ў ахвяру жывую, святую, угодную Богу, на разумнае служэнне ваша;і не прыстасоўвайцеся да веку гэтага, а пераўтвара́йцеся абнаўле́ннем розуму вашага, каб распазнава́ць вам, у чым воля Божая добрая, і ўгодная, і дасканалая.Па благадаці, да́дзенай мне, кажу кожнаму з вас: не думайце пра сябе вышэй, чым […]