10 траўня ў Вільні адбылося адкрыццё плошчы ў гонар Сцяпанаса Кайрыса — літоўскага палітыка, аднаго з падпісантаў Акта незалежнасці Літвы, сацыял-дэмакрата і мужа беларускай пісьменніцы і грамадскай дзяячкі Алаізы Пашкевіч (Цёткі). На ўрачыстасць былі запрошаныя прадстаўнікі беларускага апазіцыйнага руху, у тым ліку і актывісты партыі «Народная Грамада». Гэтая падзея стала не толькі ўшанаваннем гістарычнай постаці, […]
Партыя Народная Грамада
Канал партыі Мікалая Статкевіча
Народная Грамада – сацыял -дэмакратычная партыя, адна з старэйшых партый Беларусі. Лозунг: Свабода, Справядлівасць, Салідарнасць.
У Вільні адкрылі плошчу ў гонар мужа беларускай дзяячкі
https://racyja.com/by/sumezza/u-vilni-adkryli-ploscu-u-honar-muza-belaruskaj-dzjajacki/ У Вільні адкрылі плошчу ў гонар мужа беларускай дзяячкі На цырымонію адкрыцця былі запрошаныя і прадстаўнікі беларускай дэмакратычнай супольнасці.
У Беларусі Дзень Перамогі стаў інструментам прапаганды і мілітарызацыі грамадства
Сёння ў Беларусі адзначаюць Дзень Перамогі. Але даўно ўжо гэты дзень для ўлады — не пра памяць, боль і трагедыю вайны. Ён ператварыўся ў інструмент прапаганды, запалохвання і мілітарызацыі грамадства. Пасля 2020 года рэжым зрабіў тэму Вялікай Айчыннай вайны асновай дзяржаўнай ідэалогіі. Пратэстоўцаў і апанентаў улады пачалі параўноўваць з «калабарантамі» і «фашыстамі», а любую нязгоду […]
Традыцыя ўскладання кветак на магілы загінуўшых салдат у Мінску працягваецца
МЁРТВЫЯ НЕ ВІНАВАТЫЯ Напрыканцы чэрвеня 2020 года, падчас адбывання арышту ў ізалятары на вуліцы імя Акрэсьціна мне завочна дадалі яшчэ 15 сутак арышту за “правядзенне несанкцыянаванага масавага мерапрыемства” – ускладання 8 мая таго ж года на Вайсковых могілках Мінска кветак да магіл загінуўшых салдат. Я думаю, што цяжка знайсці больш красамоўнае сведчанне сапраўднага стаўлення ўлад […]
Мікалай Віткоўскі з Нароўлі асуджаны на 10 гадоў за «здраду дзяржаве» ў Беларусі
Стала вядома пра прысуд грамадскаму актывісту з Нароўлі, сябру партыі «Народная Грамада» Мікалаю Віткоўскаму. Улады абвясцілі яго «здраднікам дзяржавы» і прысудзілі 10 гадоў пазбаўлення волі. Суд над сябрам партыі «Народная Грамада», ліквідаванай рэжымам, праходзіў у закрытым парадку ў Магілёўскім абласным судзе. Як і ў многіх палітычных справах у сучаснай Беларусі, грамадскасць не ведае ані дэталяў […]
Мікалай Статкевіч завяршыў аднаўленне вялікага эсэ пра выбар шляху ў жыцці
ШЛЯХ ВОЛЬНЫХ Я, ў асноўным, завяршыў аднаўленне свайго вялікага па аб’ёму эсэ, прысвечанага выбару чалавекам спосаба сваіх паводзін у складанай сітуацыі і, ўвогуле, ў жыцці. Гэты матэрыял быў прадуманы ў вельмі складаным для мяне 2023 годзе, пераважна, у ШІЗА і пазней запісаны. Падчас спробы незаконнай дэпартацыі з Беларусі мае запісы зніклі ў СІЗА КГБ. Адноўлены […]
Александр Наукович: белорусский активист и доброволец ВСУ с позывным “Лахвич”
https://youtu.be/ZGITLWIjGFw?si=EMHMbL-OGHuifKGB Александр Наукович – беларуский политический активист, блогер, участник Координационного совета 3-го созыва, беларуский доброволец в рядах ВСУ (позывной “Лахвич”), сторонник беларусизации; активно продвигает проект “Интервенция”.В видео был использован материал…
Літоўскія прафсаюзы і Партыя Народная Грамада адзначылі Дзень працы акцыяй каля Віленскага самакіравання
Літоўскія прафсаюзы адзначылі Дзень працы акцыяй каля Віленскага самакіравання. Да мерапрыемства далучыліся і актывісты Партыі «Народная Грамада», якія ўжо некалькі гадоў падтрымліваюць супрацоўніцтва з прафсаюзным рухам Літвы. Падчас акцыі прагучала і беларуская тэма. Удзельнікі нагадалі пра сітуацыю з правамі працоўных у Беларусі і неабходнасць еўрапейскіх стандартаў. На адным з плакатаў было напісана: «Еўрапейскае, а не […]
Вызвалены палітзняволены журналіст Андрэй Пачобут пасля 1860 дзён у зняволенні
Вызвалены палітзняволены журналіст Андрэй Пачобут 28 красавіка на беларуска-польскай мяжы беларускі бок перадаў «трох палякаў і двух малдаван». Пра гэта паведаміў у сацсетцы X пасланнік прэзідэнта ЗША Джон Коўл. Сярод вызваленых — Андрэй Пачобут, які правёў у зняволенні 1860 дзён. Яго затрымалі 25 сакавіка 2021 года разам з іншымі актывістамі Саюза палякаў Беларусі. 8 лютага […]
Былы сябра Народнай Грамады абмяркоўвае маральныя праблемы і даносніцтва ў палітычных колах
НАРМАЛІЗАЦЫЯ ПОДЛАСЦІ.Нядаўна да мяне зноў звярнуўся былы сябра Народнай Грамады, які зараз знаходзіцца за межамі нашай краіны яшчэ з адным пытаннем: “Мікалай Віктаравіч, я і мае сябры ўдзячныя за Вашы грунтоўныя і цікавыя адказы на нашыя папярэднія пытанні. Але зараз мы абмяркоўвалі пытанне, звязанае з маральнымі рэчамі. Неразуменне выклікаюць некаторыя матэрыялы, што з’яўляюцца на пэўных […]