Сёння Дзень памяці Сымона Шыдлоўскага (XIX ст. – 10.03.1906) – харунжага Віцебскай зямлі, ветэрана паўстання 1863. Скончыў ваенную акадэмію ў Санкт-Пецярбургу. Служыў у арміі Расейскай імперыі. Канец ваеннай кар’еры адбыўся ў 1861 годзе. Быў абраны харунжым Віцебскай зямлі. Падчас цырымоніі яму была ўручана Віцебская харугва. Сымон Шыдлоўскі ўдзельнічаў у паўстанні 1863 г. (паўстанне Каліноўскага). Быў […]
Klub “Lićviny”
Дабраахвотніцкае аб’яднанне беларусаў у Літве.
https://t.me/Licviny_klub Зваротная сувязь: @Licvinybot
https://www.licviny.lt
Сёння паважанае выданне Delfi.lt апублікавала артыкул пад назвай «В связанных с Вильнюсом группах в …
Сёння паважанае выданне Delfi.lt апублікавала артыкул пад назвай «В связанных с Вильнюсом группах в Телеграм появились абсурдные призывы сеять панику». На вокладцы гэтага артыкула выкарыстана выява сцяга клубу “Ліцвіны”, юрыдычным кіраўніком якога я з’яўляюся. Пададзены тэкст не мае ніякага дачынення да прадстаўнікоў клуба, а выкарыстанная выява шкодзіць рэпутацыі арганізацыі. Пра падзеі, пададзеныя ў артыкуле (нанясенне […]
4 сакавіка 1386 адбылася каранацыя Ягайла.У гэты дзень князь віцебскі, Вялікі князь літоўскі Ягайла …
4 сакавіка 1386 адбылася каранацыя Ягайла. У гэты дзень князь віцебскі, Вялікі князь літоўскі Ягайла стаў каралём Польскім пад імём Уладзіслаў II Ягайла. Ягайла быў унукам Гедыміна, пляменнікам Кейстута і стрыечным братам Вітаўта. Ягонае кіраванне адзначылася Грамадзянскай вайной 1381-92 за ўладу ў ВКЛ (Ягайла vs Кейстут і Вітаўт), заключэннем дынастычнага саюза з Польшчай — Крэўскай […]
3 сакавіка 1067 года адбылася бітва на рацэ Нямізе паміж войскамі полацкага князя Усяслава Чарадзея …
3 сакавіка 1067 года адбылася бітва на рацэ Нямізе паміж войскамі полацкага князя Усяслава Чарадзея з войскамі Яраслававічаў (кіеўскім, чарнігаўскім і пераяслаўскім князямі). Князь Усяслаў Чарадзей у 1065 годзе трымаў у аблозе Пскоў і разрабаваў Ноўгарад. У адплату Яраславічы узялі Менск і выйшлі на раку Нямігу, дзе іх сустрэў Усяслаў. Войскі 7 дзён стаялі адзін […]
Учора была 105-ая гадавіна стварэння Беларускага асобнага батальёна ў складзе Літоўскага войска.27 л…
Учора была 105-ая гадавіна стварэння Беларускага асобнага батальёна ў складзе Літоўскага войска.27 лютага 1920 года стала знакавай датай у гісторыі беларускага ваеннага майстэрства і сімвалам мужнасці і гераізму нашых продкаў. Беларускі асобны батальён быў сфармаваны ў складзе Літоўскага войска з мэтай абароны нацыянальных інтарэсаў і спрыяння ў змаганні за незалежнасць. Гэты дзень стаў не проста […]
Да гадавіны вайны супраць расейскай навалы кампанія LRT стварыла фільм пра барацьбу беларусаў на той…
Да гадавіны вайны супраць расейскай навалы кампанія LRT стварыла фільм пра барацьбу беларусаў на той вайне. Якая матывацыя ў гэтых людзей? Што адчуваюць іх блізкія і сябры? Жахі вайны вачыма беларусаў. Пра гэта ды іншае ў фільме. Skaityti lietuviškai ČIA Дапамагчы клубуДапамагчы дабраахвотнікам ва Украіне Зваротная сувязь: @Licvinybot Нашыя сацыяльныя сеткі:•Інстаграм•Фэйсбук•Тэлеграм LT
Сення ва Украіне падчас вайны загінуў літовец Тадас Тумас «Milžinas».Змагацца супраць рускага свету…
Сення ва Украіне падчас вайны загінуў літовец Тадас Тумас «Milžinas». Змагацца супраць рускага свету – учынак дастойны сапраўднага патрыёта, які будзе натхняць і нагадваць пра неабходнасць змагання, пакуль існуе імперыя. Клуб «Lićviny» выказвае свае спачуванні яго сям’е, сябрам і ўсім, хто яго ведаў. Хай яго памяць жыве вечна! Skaityti lietuviškai ČIA Дапамагчы клубуДапамагчы дабраахвотнікам ва […]
21 лютага, у міжнародны Дзень роднай мовы, чальцы клуба “Ліцвіны” падрыхтавалі для Вас урывак з вер…
21 лютага, у міжнародны Дзень роднай мовы, чальцы клуба “Ліцвіны” падрыхтавалі для Вас урывак з верша Максіма Танка “Родная мова”: “…Народ пранясе цябе, родная мова,Сьвятлом незгасальным у сэрцы сваiмПразь цемру і годы змаганьняў суровых.Калi ж ападзе і разьвеецца дымI нiвы васкросшыя закаласяцца, –Iзноў прашумiш ты вясновым дажджом,Iзноў зазьвiнiш ты у кожнай у хаце,Цымбалам дасi iх […]
Клуб “Lićviny” сардэчна віншуе ўсіх літоўцаў з важным нацыянальным святам – Днём аднаўлення дзяржаўн…
Клуб “Lićviny” сардэчна віншуе ўсіх літоўцаў з важным нацыянальным святам – Днём аднаўлення дзяржаўнасці Літоўскай Рэспублікі! Гэты дзень зʼяўляецца сімвалам моцы, адзінства і непахіснай веры народа ў сваё права на свабоду і самавызначенне. Мы ўспамінаем гістарычнае значэнне 16 лютага 1918 года, калі было абвешчана аднаўленне незалежнасці, і аддаем даніну павагі ўсім, хто змагаўся за свабоду […]
Клуб “Lićviny” далучыўся да надзвычайна важнай ініцыятывы: высілкамі чальцоў клубу мы пачалі вязаць …
Клуб “Lićviny” далучыўся да надзвычайна важнай ініцыятывы: высілкамі чальцоў клубу мы пачалі вязаць сетку, якая будзе адпраўлена нашым храбрым беларускім дабраахвотнікам ва Украіну, якія зараз дапамагаюць абараняць свабоду і незалежнасць. Гэта не проста сетка, а сімвал нашай падтрымкі, адзінства і надзеі на мірнае неба над кожным домам. Кожны вузел, які мы завязваем, напоўнены нашымі добрымі […]