21 лютага, у міжнародны Дзень роднай мовы, чальцы клуба “Ліцвіны” падрыхтавалі для Вас урывак з верша Максіма Танка “Родная мова”:
“…Народ пранясе цябе, родная мова, Сьвятлом незгасальным у сэрцы сваiм Празь цемру і годы змаганьняў суровых. Калi ж ападзе і разьвеецца дым I нiвы васкросшыя закаласяцца, – Iзноў прашумiш ты вясновым дажджом, Iзноў зазьвiнiш ты у кожнай у хаце, Цымбалам дасi iх сярэбраны гром I вусны расквецiш усьмешкай дзiцяцi”.
Дзень святкавання — 21 лютага быў абраны таму, што ў гэты дзень у 1952 загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за наданне бенгальскай мове статусу дзяржаўнай у тагачасным Пакістане.
Мова – гэта мірная зброя, якая абараняе малыя нацыі ад знішчэння.