31 ліпеня Памяць Св. Ігната Лаёлы Ігнат Лаёла (1491 – 1556) – дваранін-рыцар з краіны баскаў, право…

31 ліпеня
Памяць Св. Ігната Лаёлы

Ігнат Лаёла (1491 – 1556) – дваранін-рыцар з краіны баскаў, правобраз Дон Кіхота, найвялікшая фігура ў гісторыі Царквы – заснавальнік Таварыства Ісуса, або манаскага ордэна езуітаў.

Пасля сур’ёзнага ранення ў 30 гадоў яго ваенная кар’ера была скончана. Ігнат шмат чытае і разважае, і вырашаецца пакінуць свецкае жыццё, якое стала яго абцяжарваць, і прысвячае сябе служэнню Богу.

Немагчыма пералічыць усе прыгоды і бітвы, якія прыйшлося яму перажыць. Але вынік вядомы ўсяму свету, і чын св. Ігната па сутнасці змяніў сам свет. Духоўная моц св. Ігната на працягу вось ужо пяці стагоддзяў служыць апорай для многіх людзей з розных краін і заахвочвае іх змяніць сваё жыццё.

“Дзе любоў, там адбываюцца вялікія рэчы; там, дзе не здараецца нічога вялікага, там няма любові” – св. Ігнат Лаёла.