#магілёў #sacral_unity #sacral_graveyard
Фінальны допіс пра каталіцкія могілкі Магілёва.
Гэтую неагатычную капліцу пачатку ХХ ст. вы, верагодна, успомніце. Яна неаднаразова з’яўлялася на канале. Самастойна ці ў кантэксце Берасцейскай уніі, бо ў 1996 годзе была асвечана як грэка-каталіцкая царква іконы Маці Божай Бялыніцкай.
А вось на гэтым свежым здымку капліца паўстае з новымі пластыкава-шклянымі дзвярыма замест старых драўляных, праз якія смутна праглядаюцца сляды рамонту ўнутры. Хацелася б думаць, што нейкія часовыя захады, але такі крэатыўны дызайн, што ёсць сумневы.

Тут у альбоме сабраў усе здымкі з гэтых могілак.