Грэка-католікі Беларусі

Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква

Усе каранаваныя абразы Маці Божай у Беларусі ў кароткім відэа з малітвай да Унебаўзяцця

Грэка-католікі Беларусі #Царква

https://catholic.by/3/pub/auth/10249-karaleva-unebauzyataya-use-karanavanyya-abrazy-matsi-bozhaj-na-belarusi-u-adnym-karotkim-videa-z-malitvaj Каралева ўнебаўзятая. Усе каранаваныя абразы Маці Божай на Беларусі ў адным кароткім відэа з малітвай У дзень, калі Касцёл адзначае ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі , мы ўзносім пашану нашай Маці і Каралеве і ўзгадваем Яе святыя выявы, якія былі каранаваныя папскімі каронамі на тэрыторыі Беларусі.

Фэст у Браславе адзначыць 25-годдзе Віцебскай дыяцэзіі і каранацыю Іконы Багародзіцы

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Сёлетні фэст у Браславе пройдзе ў межах святкавання 25-годдзя з часу заснавання Віцебскай дыяцэзіі.Цудадзейная Ікона Багародзіцы была каранаваная Папскімі каронамі 15 гадоў таму. Праграма=16 жніўня, ПЯТНІЦА16.00–18.00 — сустрэча і прывітанне пілігрымаў18.15 — гісторыя дыяцэзіі і браслаўскага касцёла19.00 — святая Імша з удзяленнем сакрамэнту канфірмацыі21.00 — АКАФІСТ БАГАРОДЗІЦЫ21.30 — Крыжовы шлях22.15 — малітоўныя просьбы і падзякі […]

Акафіст спявалі біскуп Казімер Вялікаселец і сьвятары разам з хорам грэка-католікаў

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Разам з хорам грэка-католікаў Акафіст сьпявалі дапаможны біскуп Пінскі Казімер Вялікаселец, сьвятары лацінскага абраду і ўсе вернікі, што запоўнілі храм.Затым грэка-католікі бралі ўдзел у начной сьвятой Імшы для пілігрымаў, якую ўзначальвалі біскупы Пінскай дыяцэзіі. Падчас яе грэка-каталіцкі протадыякан Вячаслаў Гарчакоў з Івацэвічаў чытаў Евангельле. Апоўначы пасьля сьв. Імшы была ўрачыстая малітоўная працэсія з сьвечкамі вакол […]

У Лагішыне пачаліся ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Лагішынскай з удзелам грэка-католікаў

Грэка-католікі Беларусі #Царква

9 жніўня 2024 г. у мястэчку Лагішын, што каля Пінску, пачаліся ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Лагішынскай, Каралевы Палесься, у якіх па традыцыі бяруць удзел і грэка-католікі на чале з Апостальскім Адміністратарам для грэка-католікаў Беларусі Архімандрытам Сяргеем (Гаекам). У санктуарыюм Маці Божай з Бярозы і Баранавічаў сёлета прыйшло шмат пілігрымаў у складзе дзьвюх пешых пілігрымак. […]

Хцівасць як грэх у Бібліі: імкненне да багацця і яго наступствы

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Хцівасць – імкненне да ўзбагачэння і празмернае дбанне аб багацці. Хцівасць адносіцца да ідалапаклонства: «Бо ведайце, што ніякі распуснік, або нячысты, або хцівец, які з’яўляецца ідалапаклоннікам, не мае спадчыны ў Валадарстве Хрыста і Бога». Эф 5:5 ► Хцівасць зацягнула Лота ў Садом. Хцівасць загубіла Ахана і ўсю яго сям’ю. Хцівасць завалодала сэрцам прарока Балаама і […]

У НММ Беларусі прадстаўлена драўлянае ўкрыжаванне з перагледжаным паходжаннем

Грэка-католікі Беларусі #Царква

У Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь прадстаўлена драўлянае ўкрыжаванне, якое доўгі час лічылася распяццем XIV ст. з вёскі Галубічы.​ Вывучэнне дакументацыі дазволіла выявіць, што агульнапрынятыя ў навуцы звесткі пра правенанс твора з’яўляюцца памылковымі. А мы запрашаем паслухаць захапляльную лекцыю, прысвечаную таямніцам паходжання аднаго з найбольш каштоўных помнікаў калекцыі музея. Слухайце аповед лектара – вядучага навуковага […]

12 кастрычніка ў Барунах адбудзецца каранацыя цудадзейнага абраза Маці Божай Барунскай

Грэка-католікі Беларусі #Царква

https://catholic.by/3/news/announcements/17640-u-kastrychniku-karanatsyya-tsudadzejnaga-abraza-matsi-bozhaj-barunskaj-joj-budze-papyarednichats-navenna-pragrama У кастрычніку — каранацыя цудадзейнага абраза Маці Божай Барунскай. Ёй будзе папярэднічаць навэнна (праграма) У суботу 12 кастрычніка ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі ў Барунах (Ашмянскі дэканат) адбудзецца ўрачыстая каранацыя цудадзейнага абраза Маці Божай Барунскай, якая ўжо больш за тры стагоддзі ўшаноўваецца пад тытулам Суцяшальніцы засмучаных.

6 жніўня 1517 года ў Празе выйшла першая друкаваная беларуская кніга «Псалтыр» Францішка Скарыны

Грэка-католікі Беларусі #Царква

6 жніўня 1517 году ў Празе выйшла першая друкаваная беларуская кніга — «Псалтыр». Інтэнсіўная выдавецкая дзейнасьць Скарыны ў Празе ў 1517—1519 гадох дазваляе думаць, што ён пасяліўся тут не пазьней як у 1516 годзе. Агулам на працягу 1517—1519 гадоў Скарына пераклаў і выдаў 23 кнігі Бібліі пад агульнай назвай «Бивлия руска, выложена доктором Франциском Скориною […]

У Ліване адбылася беатыфікацыя мараніцкага Патрыярха Антыёхіі Істыфана Дувейгі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 У Ліване адбылася беатыфікацыя мараніцкага Патрыярха Антыёхіі Істыфана Дувейгі. Літургію ад імя Папы ўзначаліў кард. Марчэла Сэмерара, які нагадаў, што новы блаславёны зведаў шмат пераследаванняў і цяжкасцей, аднак быў міласэрным пастырам, адданым свайму народу і Царкве да канца. Цырымонія беатыфікацыі адбылася ў Бкерке каля Бейрута, дзе знаходзіцца сядзіба мараніцкага патрыярха. Істыфан Бутрас аль-Дувейгі нарадзіўся 2 […]

Свята Перамянення Хрыста пачалося ў Палестыне на гары Табор у VI стагоддзі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 Асобнае святкаванне падзеі Перамянення пачалося ў Палестыне ў VI ст. на гары Табор. З III ст. менавіта гара Табор лічылася месцам Перамянення Хрыста, і нават свята Перамянення месцамі называлі «Святам Гары Табор». Ужо ў V ст. вядома пра паломніцкія маршруты, якія пралягалі праз гару Табор, на якой былі пабудаваны тры царквы: Ісусу, Майсею і Іллі. […]