28 жніўня Памяць св. Аўгустына, біскупа і настаўніка Царквы Св. Аўгустын нарадзіўся ў 354 г. у сям’і язычніка Патрыцыя і адданай хрысціянкі св. Монікі. Нягледзячы на клапатлівае выхаванне маці, у маладосці вёў паганскае жыццё і захапляўся рознымі вучэннямі. Як настаўнік рыторыкі і аратарства пераязджаў у Карфаген, Рым і Мілан, а за ім ездзіла яго маці, […]
Грэка-католікі Беларусі
Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква
Св. Аўгустын пра вечную Праўду, Любоў і адзінства з Богам праз Ісуса Хрыста
О вечная Праўда, сапраўдная Любоў, умілаваная Вечнасць! Ты – мой Бог. Да Цябе я ўздыхаю днём і ноччу. Як толькі я пазнаў Цябе, Ты забраў мяне да Сябе, каб я ўбачыў тое, што трэба ўбачыць, але я не быў яшчэ здольны да гэтага. Ты перамог слабасць майго зроку сілаю Тваіх промняў, я задрыжэў ад любові […]
25 жніўня ўшаноўваем памяць блаславёнага Мятода Дамініка Трчкі
25 жніўня ўшаноўваем памяць бласл. Мятода Дамініка ТрчкіНарадзіўся 6 ліпеня 1886 г. у Фрыдлянце-над-Остравіцамі, што ў Маравіі (Чэхія). Быў наймалодшым з сямі дзяцей. Пачатковую школу скончыў у родным горадзе, затым вучыўся ў гімназіі ў Містаку і ў рэдэмптарыстаў у Чэрвенцы каля Аламоўца. У 1902 г. уступіў у Кангрэгацыю Найсвяцейшага Адкупіцеля (CSsR). Пасьля тэалагічных студыяў 17 […]
А. Мятод Трчка асуджаны ў 1952 г. за душпастырскую дзейнасць і беатыфікаваны ў 2001 г.
Вытрымаўшы допыты і катаванні, 12 красавіка 1952 г. а. Мятод Трчка быў асуджаны на 12 гадоў пазбаўлення волі за яго душпастырскую дзейнасць, супрацоўніцтва з біскупам Паўлам Гойдычам і перасылку лістоў у Рым, што было расцэнена як антыдзяржаўная дзейнасць і «шпіянаж» на карысць Ватыкана. Свае гады зняволення ён правёў у вязніцах у Ілаве, Міраве і Леапольдаве. […]
Праз простых людзей крыж атрымаў перамогу і распаўсюдзіўся па ўсім свеце
Праз простых людзей крыж атрымаў перамогу, і пры гэтым ва ўсім свеце. Навука крыжа не датычыла звычайных спраў, але Бога, праўдзівай рэлігіі, жыцця паводле Евангелля і будучага суда. Усіх неадукаваных і простых перамяняла ў мудрацоў. Паглядзі, як тое, што з’яўляецца глупствам у Бога, перавышае мудрасцю людзей, а тое, што слабое ў Бога, мацнейшае за людзей. […]
31.08 аўтобуснае падарожжа па цікавостках Усходняй Беларусі: Зэмбін, Крупкі, Белая Царква і іншыя
31.08 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа “ЦІКАВОСТКІ ЎСХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ”! Маршрут: Зэмбін – Крупкі – Белая Царква – Старая Беліца – Вароніна – Смаляны (≈500 км) Мы пачнем наша падарожжа зь мястэчка ЗЭМБІН, што зьдзівіць велічным касьцёлам Панны Марыі (1810) і чароўнымі мазаікамі Надзеі Хадасевіч-Лежэ. Пасьля наведаем КРУПКІ, дзе агледзім сядзібу Сьвяцкіх у стылі мадэрн, […]
У Лядску на Шчучыншчыне ўрачыста адзначаць 600-годдзе парафіі святога Станіслава
https://catholic.by/3/news/announcements/17705-u-lyadsku-na-shchuchynshchyne-z-udzelam-ierarkha-urachysta-adznachats-600-goddze-z-chasu-zasnavannya-parafi У Лядску на Шчучыншчыне з удзелам іерархаў урачыста адзначаць 600-годдзе з часу заснавання парафі У суботу 24 жніўня ўрачыста адзначаць 600-годдзе з часу заснавання парафіі святога Станіслава, біскупа і мучаніка, у Лядску (Гродзенская дыяцэзія, Шчучынскі дэканат).
Беларускі фатограф Сяргей Плыткевіч завяршыў каляндар “Беларусь. Погляд праз стагоддзі” на 2025 год
НАШЫ ВЫДАННІ.КРАЯЗНАЎЧЫ КАЛЯНДАР-2025. Беларускі фатограф #СяргейПлыткевіч з камандай завяршылі працу над каляндаром “Беларусь. Погляд праз стагоддзі”.Аддалі падрыхтаваны макет у друкарню. Для тых, хто жадае атрымаць дадатковую інфармацыю і, магчыма, падтрымаць праект, спасылка … Таксама аўтар працуе над стварэннем фотаальбома пра Навагрудак – да юбілея горада і з мэтай раскрыцця яго турыстычнага патэнцыялу. https://planetabelarus.by/publications/belarus-poglyad-praz-stagoddzi/ #СяргейПлыткевіч
Маці Дзева Марыя ўзнялася ў нябесную хвалу перад Унебаўзяццем, несучы ласкі людзям
Падумай, наколькі справядліва было, што яшчэ перад Унебаўзяццем цудоўнае імя Марыі заяснела па ўсёй зямлі; што перш, чым веліч Марыі дасягнула неба, Яе незвычайная слава разышлася паўсюль. Належала, каб таксама з увагі на хвалу свайго Сына Маці Дзева спачатку заваладарыла на зямлі, а пасля ўвайшла ў нябесную хвалу; каб спачатку з’явілася ўнізе, а пасля ўвайшла […]
Абраз Маці Божай Браслаўскай — шанаваная хрысціянская святыня Беларусі ў касцёле Браслава
НАША ВЕРА.УШАНАВАННЕ БАГАРОДЗІЦЫ. МАЦІ БОЖАЯ “БРАСЛАЎСКАЯ”.1⃣Абраз Маці Божай Браслаўскай, абраз Маці Божай Валадаркі азёраў — адна з хрысціянскіх святынь на Беларусі. Знаходзіцца ў галоўным алтары касцёла Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі (г. Браслаў, Віцебшчына). На тэрыторыі браслаўскай парафіі быў праваслаўны манастыр, які ўзнік у XV ст. па фундацыі віленскага ваяводы Войцеха Манівіда на востраве возера Неспіш. У першай пал. […]