У гэтым выпуску рубрыкі Хрысціянства і літаратура айцец Андрэй Крот працягвае гаворку пра рэлігійны…

У гэтым выпуску рубрыкі Хрысціянства і літаратура айцец Андрэй Крот працягвае гаворку пра рэлігійныя матывы ў творчасці крытыка Адама Бабарэкі. Нягледзячы на атэістычныя перакананні, ён ужывае ў сваіх артыкулах цытаты з хрысціянскіх і мусульманскіх тэкстаў, звароты, узятыя з царкоўных малітваў ці Святога Пісання. Бабарэка лічыць гэта апраўданым, бо савецкія пісьменнікі не пішуць пра Бога як пра рэальную істоту, а выкарыстоўваюць гэтае паняцце толькі як пэўны сымбаль. У якасці прыклада ён прыводзіць народную творчасць, у якой, паводле крытыка, пад вобразамі хрысціянскіх святых хаваюцца звычайныя беларускія сяляне.