Грэка-католікі Беларусі

Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква

Беларускія хрысціяне адначасова святкуюць Вялікдзень у 2025 годзе

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Хрыстос Уваскрос! Са святам, шаноўныя чытачы! Сёлета ўсе беларускія хрысціяне святкуюць Вялікдзень адначасова і мы шчыра радыя павіншаваць вас усіх разам! ***Звяры Вялікдзень чуюць, птушкі,І хвоі гэтыя, і елі,Ліхія людзі падабрэлі,Бо святам Божым ўсюды вее;З нажом разбойнік не пасмееЗалегчы ў лесе срэдзь дарогі,Бо і заможны і убогіСвяты Вялікаднік святкуюцьІ радасць ў сэрцы сваім чуюць. Якуб […]

Грэка-каталіцкія службы на Вялікдзень 2025 у Мінску: расклад і месцы

Грэка-католікі Беларусі #Царква

СВЕТЛОЕ УВАСКРАСЕНЬНЕ ГОСПАДА НАШАГА ІСУСА ХРЫСТА (Вялікдзень) 2025 – грэка-каталіцкія службы ў Мінску +++Парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі – Парафія Святога Духа (зав. Снежны, д. 7) ==19.04.2025 – ПАСХАЛЬНАЯ НОЧ (ВЯЛІКАЯ СУБОТА) -гадз. 20:00 – Пасхальная Ютрань і Боская Літургія Уваскрасення Гасподняга, Асвячэнне велікодных страваў==20.04.2025 + НЯДЗЕЛЯ УВАСКРАСЕННЯ ГОСПАДА+-гадз. 10:00 – Боская Літургія Уваскрасення Гасподняга, […]

Субота — дзень адпачынку і ўспаміну пра ўваскрасенне Хрыста ў Грэка-каталіцкай царкве Беларусі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 Субота – апошні дзень тыдня, у які Бог спачыў пасля шасці дзён тварэння. У гэты дзень Госпад Ісус Хрыстос спачыў у нетрах зямлі пасля таго, як скончыў сваёй смерцю на крыжы справу адкуплення і збаўлення роду людскога, як гаворыцца ў адной песні: “Майсей даў нам таемна вобраз гэтага дня, калі сказаў: I блаславіў Бог дзень […]

Святое Триденствие и Пасха Гасподняя в Минске 17-20 апреля 2025

Грэка-католікі Беларусі #Царква

TRIDUUM SACRUM = “Святое Триденствие” = Дні Пакутаў Хрыста і Пасха Гасподняя – 17-18-19/20 красавіка 2025МІНСК: Парафія Праведнага Язэпа – Парафія св. Мікалая (вул. Арджанікідзе, д. 6) +17.04.2025 – ВЯЛІКІ ЧАЦВЕР гадз. 18:30 – Вячэрня з Боскай Літургіяй +18.04.2025 – ВЯЛІКАЯ ПЯТНІЦА гадз. 18:30 – Вячэрня, Вынас Плашчаніцы, Ушанаванне Плашчаніцы +19.04.2025 – ПАСХАЛЬНАЯ НОЧ (ВЯЛІКАЯ […]

Вялікая Пятніца: успамін пакут і смерці Ісуса Хрыста ў хрысціянскім календары

Грэка-католікі Беларусі #Царква

НАША ВЕРА.ХРЫСЦІЯНСКІ КАЛЯНДАР. ВЯЛІКАЯ ПЯТНІЦА. Страсная пятніца, грэч. Μεγάλη Παρασκευή, церк.-слава.Великїй пѧтокъ, лац. Dies Passionis Domini) – пятніца Страснога тыдня, якая прысвечана ўспаміну асуджэння на смерць, хросных пакут і смерці Ісуса Хрыста, а таксама зняццю з крыжа яго цела і пахавання.Паводле Евангелля, у ноч на Вялікую пятніцу Ісус Хрыстос быў схоплены ў Гефсіманскім садзе. Юдэйскія […]

Вялікая Пятніца: Малітва да Ўкрыжаванага Хрыста ад Францішка Скарыны

Грэка-католікі Беларусі #Царква

ВЯЛІКАЯ ПЯТНІЦА: Малітва да Ўкрыжаванага Хрыста Збавіцелю наш, Госпадзе Ісусе Хрысьце,бачу Цябе павешаным на крыжыдзеля Тваёй вялікай любові да роду людзкога. Галаву маеш нахіленую, хочучы пачуць малітвы ўсіх нас;сэрца маеш адкрытае, хочучы даць усім ласку Тваю;рукі маеш расьцягнутыя, хочучы ўсіх нас да сябе прыгарнуць;ногі маеш прыбітыя цьвікамі, хочучы быць заўсёды з грэшнікамі. Малю Цябе сёньня:дзеля […]

Вялікая Пятніца ў Грэка-каталіцкай Царкве: служба пакут і памяці Хрыста

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 Вялікая Пятніца мае характар, адменны ад усіх іншых дзён. Царква быццам стаіць у маўчанні і са страхам глядзіць, як Бог памірае за людзей. Літургіі – нават Літургіі Раней Асвячаных Дароў – няма, бо ў гэты дзень Хрыстос прыносіцца не пад выглядам хлеба і віна, але ва ўласнай асобе. Дзень пачынаецца службаю “Пакутаў Госпада Бога і […]

Казанне айца Андрэя Крата на Вялікі Чацвер пра ўстанаўленне Святой Тайны Еўхарыстыі

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 Не быць здраднікам. Казанне айца Андрэя Крата на Вялікі Чацвер Разважаючы над тэкстамі Вячэрні з Літургіяй святога Бязыля Вялікага, што служыцца ў Вялікі Чацвер, звернем увагу на, здавалася б, даволі спрэчны момант. Падчас гэтага набажэнстваThe post Не быць здраднікам. Казанне айца Андрэя Крата на Вялікі Чацвер first appeared on ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ У […]

Чысты Чацвер — дзень Апошняй Вячэры і ўстанаўлення Найсвятой Эўхарыстыі Хрыстом

Грэка-католікі Беларусі #Царква

 Чысты Чацвер – дзень Апошняй Вячэры, на якой Хрыстос устанавіў Найсвятую Эўхарыстыю, або тайну Свайго Цела і Крыві пад выглядам хлеба і віна. Вялікі Святар, Ён даў таксама вучням сваім, а праз іх іхнім наступнікам, святарскую моц прыносіць Эўхарыстычную ахвяру, калі загадаў ім рабіць тое самае на ўспамін пра Яго. Перад вячэраю Хрыстос памыў ногі […]

Казанне а. Андрэя Буйніча на Вялікі Чацьвер пра Тайную Вячэру і абмыванне ног

Грэка-католікі Беларусі #Царква

Прыйдзіце са страхам на Тайную Вячэру, прымем з чыстымі душамі Хлеб і застанемся з Уладаром, каб бачыць, як Ён мые ногі вучням сваім. Будзем і мы рабіць таксама – дагаджаць адзін аднаму, мыць адзін аднаму ногі. Бо так загадаў Хрыстос вучням сваім. Але Юда, слуга і хлус, не паслухаў Яго.(З канона ютрані Вялікага Чацвярга). 1. […]