“Нягледзячы на непазбежныя слабасці, Царква прагне адзінства; вернікі ў Хрыста імкнуцца быць сведкамі сапраўднай любові, узаемнага прабачэння і еднасці ў адзінай веры”.
1.У сённяшнее свята Царква словамі апостальскага чытання павучае нас: “Памятайце пра вашых настаўнікаў, якія абвяшчалі вам Божае слова, і разважаючы пра канец іхняга жыцця, наследуйце іх веру. Не паддавайцеся розным чужым вучэнням. Слухайцеся вашых настаўнікаў і падпарадкоўвайцеся ім, бо яны чуваюць над вашымі душамі як тыя, хто будзе здаваць справаздачу, каб яны рабілі гэта з радасцю, а не ўздыхаючы; інакш гэта не прынясе вам карысці” (Габрэяў 13:7-16).
Апостал Павел прыпамінае нам памятаць пра нашы настаўнікаў веры, распазнаваць сапраўдных і ісці іх шляхам веры, бо яны пабожна выконвалі і выконваюць сваю ролюў целе Хрыстовым, якім ёсць Царква, праз вернасць Божаму слову і святое жыццё. Нешта падобнае апостал Павел радзіць і Цімафею ў першым пасланні да яго: “Зважай на сябе і на навучанне. Заставайся ў гэтым. Робячы так, і самога сябе збавіш, і тых, хто слухае цябе” (1 Цім 4:16).
“Наследуйце іх веру” – Такіх настаўнікаў трэба прызнаваць. Гэтак жа, як Царкве патрэбныя пабожныя настаўнікі, ёй таксама патрэбныя і пабожныя вучні. Пажадана, каб настаўнікі былі быць дасканалымі, але не заўсёды гэтая дасканаласць прысутнічае. Аднак настаўнікі, сваім жыццём паказвае, што моц Ісуса рэальная, уплывае на жыццё людзей і змяняе іх. Гэта дэманструе веру, якой неабходна прытрымлівацца.
“Не паддавайцеся розным чужым вучэнням”. У Царкве ніколі не абыходзілася (менавіта па гэтаму і склікаліся Саборы) і не абыходзіцца без разнастайных і дзіўных вучэнняў. Аднак галоўным з’яўляецца адзінае і сапраўднае вучэнне аб збаўленні, якое магчымае толькі ў Ісусе Хрысце, сапраўдным Богу і сапраўдным чалавеку. Тое вучэнне, якім навучае Адзіная, Святая, Апостальская і Паўсюдная Царква, на чале з наступнікам святога апостала Пятра, біскупам Рыму.
Адным словам, урывак апостальскага чытання вучыць нас паслухмянасці. Асновай духоўнага жыцця ў школе святога з’яўляецца пакора, бо яна з’яўляецца неабходнай і падрыхтоўчай цнотай для дасканалай любові. Той, хто мае пакору “хутка прыйдзе да той любові, якая стала дасканалай”, кажа св. Бенедыкт. Ён паказвае, як практычным праяўленнем пакоры для манаха з’яўляецца паслухмянасць: калі душа напоўнена пашанай да Бога, яна падпарадкоўваецца Яму і таму, хто Яго прадстаўляе, каб выконваць Яго волю ва ўсім”.
Паслухмянасць — гэта неабходная пастава для хрысціяніна, які жадае ісці па слядах свайго Госпада, які «быў паслухмяным ажно да смерці, смерці крыжовай» (Флп 2:8), як кажа апостал Павел. Аднак паслухмянасць павінна быць заўсёды ў межах навучання Царквы і Евангелля. Нельга выконваць загады, якія супярэчаць Евангеллю, і навучанню Царквы. Паслухмянасць — гэта слуханне: слуханне слова Божага, якое змяшчаецца ў Святым Пісанні, і якое захоўваецца і перадаецца ў супольнасці хрысціян.